Навіны і прэс-рэлізы

Каму дапамагае беларускі Фонд салідарнасці BYSOL і пры чым тут крыптавалюты

Каму дапамагае беларускі Фонд салідарнасці BYSOL, і пры чым тут крыптавалюты. Сузаснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак у інтэрв'ю DW расказаў, адкуль у арганізацыі бяруцца грошы, як яны размяркоўваюцца і за што ён удзячны дзяржаўнай прапагандзе.

Ці панясуць пакаранне вінаватыя ў катаваннях? Што такое ўніверсальная юрысдыкцыя?

Беларускія праваабаронцы выкарыстоўваюць механізм універсальнай юрысдыкцыі, каб супрацоўнікі міліцыі і АМАПа, якія катавалі людзей на пратэстах у жніўні і працягваюць катаванні па сённяшні дзень, былі пакараныя за злачынствы супраць чалавечнасці. Разбіраемся, як працуе ўніверсальная крымінальная юрысдыкцыя.

Як беларусы дапамагаюць беларусам, і як ім могуць дапамагчы жыхары Літвы?

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі за мінімальную пратэстную актыўнасць. Як дапамагаюць беларусам і як жыхары Літвы могуць далучыцца да ініцыятыў па аказанні дапамогі, — пра гэта Delfi гутарыць з Андрэем Стрыжаком, сузаснавальнікам BYSOL/Belarus solidarity foundation і BY_help.

Важны пост пра бяспеку

У дапамозе дварам самым важным для фонду BYSOL заўсёды была і будзе бяспека. З гэтай прычыны над прыёмам і верыфікацыяй заявак у фондзе працуе ўсяго два чалавекі.

Героі сярод нас

23 лютага — Дзень герояў пераменаў. Мы ўсе, і ты таксама. Кожны, хто адкрыта заявіў аб сваёй нязгодзе з рэжымам, хто зрабіў свой унёсак у штодзённую барацьбу, хто мае дачыненне да пераменаў — герой!

ЖЫВЕ LIVE: фільм-канцэрт

Акцыя «Жыве Беларусь!», арганізаваная парталам Звуки.Ру і World Online Festival пры падтрымцы Фонду BYSOL, скончыла 2020 год маштабным стрым-фэстам!

Падтрымка сем'яў палітвязняў

У Беларусі больш за 1000 людзей трапілі ў турмы, бо не захацелі закрыць вочы на страшныя ўчынкі ўладаў. Дапамога патрэбна не толькі ім, але і іх сем'ям.