Як скіраваць частку ад сваіх падаткаў фонду BYSOL?



У Польшчы можна перанакіраваць 1,5% падатку на прыбытак (PIT) грамадскай арганізацыі са статусам OPP (Organizacja Pożytku Publicznego) падчас падачы падатковай дэкларацыі за год. У Літве такі адсотак складае 1,2%. У гэтых краінах ёсць магчымасць зрабіць такое адлічэнне на карысць фонда BYSOL. Як гэта зрабіць?

Запаўняючы польскую падатковую дэкларацыю (PIT-37, PIT-36) на сайце podatki.gov.pl, вы пабачыце пункт “Wniosek o przekazanie 1,5% podatku na rzecz OPP”. Гэта менавіта тая опцыя, якая дазваляе перанакіраваць частку падатакаў фонду.

1. У радку для нумара KRS напішыце: 0000883672

2. Абавязкова пазначце мэту ахвяравання (cel szczegółowy): BYSOL

3. Напішыце пажаданую суму, аўтаматычна яна не можа быць болшай за 1,5% ад падаткаў за 2024 год. Калі вы напішаце большую суму, сістэма сама яе выправіць.

 

 

Звярніце ўвагу: атрымальнікам у гэтым выпадку будзе FUNDACJA “CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI” — гэта нашыя партнёры. Менавіта таму важна напісаць “cel szczegółowy”: BYSOL.

 

Зараз можна захаваць змены і перайсці да запаўнення іншых раздзелаў дэкларацыі PIT, альбо адправіць дакумент. Падатковая пералічыць грошы наўпрост нашым партнёрам у Польшчы да 31 ліпеня.

Увага: калі не пазначыць арганізацыю для ахвяравання, грошы застануцца ў бюджэце дзяржавы.

 


Калі вы ўпершыню запаўняеце польскую падатковую дэкларацыю, вам могуць быць карыснымі гэтыя матэрыялы:

Пакрокавая інструкцыя для жыхароў Літвы: 

 

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.