Як я магу дапамагчы?

Вы можаце дапамагчы беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду і фонд BYSOL:

Падзяліцца інфармацыяй

Распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што адбываецца ў Беларусі і ва Украіне жыццёва важна. Раскажыце пра ініцыятывы фонду сябрам, падзяліцеся інфармацыяй аб зборах у сацыяльных сетках. Пры гэтым зусім не важна, наколькі вы актыўныя ў анлайне і як шмат у вас віртуальных сяброў: нават 1 чалавек, які ўбачыў публікацыю, можа аказаць дапамогу тым, каму яна вельмі неабходна.

Калі вы журналіст ці хочаце падрыхтаваць матэрыял, вы заўсёды можаце звярнуцца па каментарыі да нашых супрацоўнікаў, напісаўшы на форму зваротнай сувязі.

Даведацца больш аб дзейнасці фонду і запушчаных зборах і вы можаце ў нашых акаўнтах у сацыяльных сетках:

intagram | facebook | telegram | twitter

Стаць Валанцёрам

Мы стараемся дапамагчы кожнаму, хто звяртаецца да нас па дапамогу. І бывае так, што нам проста «бракуе рук». З пачатку вайны ва Украіне колькасць працы і напрамкаў дзейнасці фонду вырасла: напрыклад, мы мы даём прыватныя кансультацыі па выездзе і гэта патрабуе вялікай колькасці часу і выдаткаў энэргіі. Вы можаце дапамагчы, падзяліўшыся галоўным рэсурсам — вашым часам.

Калі вы хочаце далучыцца да нашай працы і стаць валанцёрам, калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.

Ахвяраваць сродкі

Мы перакананыя, што дабрачыннасць — гэта не толькі пра сумы з трыма нулямі. Любая дапамога — гэта вялікі ўнёсак у нашу агульную справу.

Ахвяраванні ў фонд даюць магчымасць дапамагчы людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму: палітычным зняволеным і іх сем'ям, тым, хто вымушаны быў пакінуць свой дом. Падтрымаць актывістаў, грамадзянскія ініцыятывы, падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і шмат каму іншым.

Усе сабраныя сродкі BYSOL пераводзіць на дапамогу пацярпелым. BYSOL не бярэ камісію і не ўтрымлівае сродкі на аперацыйныя выдаткі.

Камісію ўтрымлівае плацежная сістэма (да 3% ад сумы збору). Гэты працэнт мы рэкамендуем закласці ў заяўленую суму ў выпадку, калі чалавек адкрывае прыватны збор.

Заробкі супрацоўнікаў фармуюцца з прыцягнутых інстытуцыйных сродкаў і гасцінчыка, які вы можаце пакінуць, адпраўляючы ахвяраванне. Гэта добраахвотная опцыя. Вы таксама можаце падтрымаць працу каманды BYSOL, зрабіўшы ахвяраванне на сайце.