Прыватныя зборы

Мы з жонкай адсядзелі па 4 месяцы ў СІЗА-1. Прысуд — 3 гады «хіміі». За гэты час мы абодва былі звольненыя з працы. Таксама назапасілася запазычанасць па арэндзе жылля (4 месяцы па 300 еўра) і за камунальныя плацяжы.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Нам далі штраф 70 б.в. за карцінку ў Інстаграм размешчаную 15.08.2020. Падчас ператрусу канфіскавалі тэлефон і ноўтбук, неабходныя для нашай сям'і. Мужу не працягнулі від на жыхарства ў Беларусі і ён быў вымушаны з'ехаць. Я засталася адна з трыма дзецьмі (ў дэкрэтным адпачынку). Муж быў адзінай крыніцай даходу ў нашай сям'і.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Я — чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, на працягу многіх гадоў удзельнічаў у розных акцыях пратэсту, за што быў неаднаразова падвергнуты розным рэпрэсіям: штрафы, суткі, спроба звальнення з працы. Пасля адпраўлены ў месцы не такія аддаленыя па пратэсным артыкуле. Пасля вызвалення знаходжуся ў бязвыхаднай сітуацыі.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Мне патрэбная дапамога з'ехаць з Беларусі ў Польшчу і аднавіцца пасля рэпрэсій. Я інвалід. Грошы патрэбныя, каб зняць кватэру, на ежу, на медыцыну і каб адкрыць візу.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Знаходжуся ў Сакартвэле. Знайсці працу тут вельмі складана. Апошні працадаўца падмануў мяне і пакінуў без сродкаў.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Я двойчы была асуджаная па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады) на тры гады хатняй хіміі. Выхоўваю дачку, якая сур'ёзна хварэе. Сёлета яна ідзе ў школу.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Я малады лекар, актывіст. Пасля затрымання, СІЗА і суда я апынуўся ў цяжкай фінансавай сітуацыі. Патрэбныя сродкі для легалізацыі ў новай краіне, настрыфікацыі і перакладу дакументаў.

Падчас выканання баявых задач быў цяжка паранены былы баец палка “Пагоня”, сябра грамадскага аб'яднання «Пагоня» (Кіеў). Беларускі баец выконваў заданне камандавання свайго падраздзялення УСУ.

У 2022 годзе, калі пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны, я не мог застацца ў баку і з'ехаў добраахвотнікам. Я браў удзел у баявых дзеяннях у Севераданецка, ў раёне Краматорска, ў Запароскай вобласці. Мой пазыўны Жалеза. Я быў часткай групы аэравыведкі і займаўся карэкцыяй артылерыі.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Я — былы палітвязень. Адбываў пакаранне ў ПК-15, Магілёў. Пасля вызвалення мая сям'я апынулася ў складанай сітуацыі. На ўтрыманні пяцёра дзяцей, аднаму з якіх два гады. За час адбывання пакарання ўзніклі даўгі і запазычанасць па крэдытах. Адзіны даход на сённяшні дзень — дзіцячая дапамога.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Нашая сям'я адна з тысяч, хто пацярпеў ад незаконных дзеянняў рэжыму. Мой муж у зняволенні ад жніўня 2020 года. Мы маем патрэбу ў вашай дапамогі для збору перадач.

Я актывістка з горада Іўе. Культуролаг і музеязнаўца. Стваральніца і першая дырэктарка Музея нацыянальных культур. Асуджаная на два гады хатняй хіміі па артыкуле 369. Унесена ў спіс экстрэмістаў. За час адбыцця пакарання не змяніла сваёй грамадзянскай пазіцыі. Праз гэта я ўвесь час падвяргалася ціску. Неаднаразова змяшчалася ў ШІЗА. Я аб'явіла галадоўку супраць умоў утрымання.

Праз два дні пасля пачатку поўнамаштабнай вайны я без ваганняў з'ехаў добраахвотнікам на фронт. Браў удзел у баях за Мікалаеў, Херсон і Запарожжа. Узнагароджаны медалём «Україна — понад усе!» і медалём «За мужність при виконанні спецзавдань”.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Я працавала педагогам і не хавала сваёй грамадзянскай пазіцыі, праз што падвяргалася палітычнаму ціску. Я была асуджаная на пазбаўленне волі за свой выбар. Я адсядзела, але ціснуць на мяне сталі праз дзіця.

Быў вымушаны ўцякаць з Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі. У краіне знаходжання не хапае на аплату жылля. Зберажэнняў не засталося, цяпер крытычна востра стаіць пытанне аб высяленні ў сувязі з запазычанасцю. Баюся застацца на вуліцы. Вельмі прашу дапамогі.

Я Яўген Каранкевіч, актывіст беларускага апазіцыйнага руху з 2017 года. У мяне ўзніклі фінансавыя праблемы пасля няўдалай спробы ўладкавацца на працу ў ВСУ, звязаныя з пераездам з Украіны ў Польшчу.

Я вымушаны быў пакінуць краіну пасля абвяшчэння выраку. Я ўцёк у Літву. Сутыкнуўся з шэрагам праблем: праца, аплата жылля і аплата прадуктаў. На дадзены момант не маю грашовых сродкаў на жытло і прадукты, знаходжуся ў цяжкай сітуацыі.

Падтрымайце сям'ю Паўла Белавуса, чалавека, які аддаў сваю свабоду дзеля любові да Беларусі! У сям’і Паўла канфіскаваныя машыны, частка бытавой тэхнікі. Уся маёмасць у доме (ад шафы да імбрыка) апісаная і можа быць канфіскаваная.

Я беларускі добраахвотнік з пазыўным “Сакура”. Браў удзел у місіях у Бучы, Ірпені і ўдзельнічаў у бітвах у Мікалаеўскім напрамку. Праз вялікую колькасць часу, без ратацый і пасля ўсіх місій быў вымушаны з'ехаць праз стан здароўя.

Патрапіў у цяжкую сітуацыю, з якой мне самому, на жаль, не выбрацца. Застаўся без жылля і сродкаў на існаванне. Цяжкасць сітуацыі ў тым, што на працу афіцыйна я не магу ўладкавацца, бо падаўся на міжнародную абарону. А працаваць нелегальна ў Польшчы пагражае наступствамі.

Мяне завуць Кірыл, мне 19 год. Першы раз мяне затрымалі 6 верасня 2020 года на мітынгу ў Горадні, далі штраф 10 базавых. Праз 1,5 гады 03.02.2022 мяне затрымалі ўжо па крымінальным артыкуле 342 частка 1, нібыта я ў 16 гадоў арганізоўваў пратэсты ў Горадні.

Я была вымушаная пераехаць з Беларусі пасля суда, каб не стаць закладніцай уласнай краіны. Але на гэтым нічога не скончылася. Мяне і маю сям'ю пераследуюць ужо больш за год. За гэты год быў праведзены грамадзянскі суд, на якім, вядома, мяне не было. Мяне ўнеслі ў спіс экстрэмістаў.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Мой муж прызнаны палітвязнем. Я засталася адна з маленькім дзіцём і цяжарная апошнім месяцам. На дадзены момант малодшаму малому ўжо 6 месяцаў і тата яго нават не трымаў на руках. Другому малому 2 гады.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

10 жніўня я быў скараны судом Ленінскага раёна горада Магілёва на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі. Пасля змены трэцяй «хіміі» запар рэшту часу мне памянялі на пазбаўленне волі з адбываннем у ВК-8 горада Воршы. Мы з сям'ёй вырашылі пакінуць Беларусь.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Я быў асуджаны па арт. 342 — 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ. На гэты момант я адбываю пакаранне. У сям'і я быў галоўнай крыніцай даходаў у сям'ю. Цяпер мая жонка з двума дзецьмі адчувае фінансавыя цяжкасці.

Мой пазыўны «Ліс», я беларускі добраахвотнік УСУ. Я люблю Украіну і Беларусь. Уважаю за свой абавязак абараніць брацкую краіну і не дапусціць падобнага сцэнара на сваёй радзіме. Але праз стан здароўя я быў вымушаны сысці з ВСУ.

Я былы палітвязень і былы следчы. Пасля звальнення я стаў «экстрэмістам». Месяц адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна і Жодзіна, быў пазбаўлены волі больш за год, тыдзень турмы. Пасля вызвалення маіх сваякоў мяне пачалі турбаваць і я быў вымушаны пакінуць краіну. Трэба купіць ноўтбук для працы і аплаціць запазычанасці. Загадзя дзякуй.

Мы з братам аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Былі затрыманыя па артыкуле 19.11.2 на 15 сутак, атрымлівалі пагрозы аб узбуджэнні крымінальнай справы і пакінулі краіну. Цяпер маем патрэбу ў дапамозе на першы час за межамі Беларусі.

Мяне клічуць Максім Пражэнік. У Беларусі быў асуджаны на 3 гады хіміі^ пасля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь і пераехаў ва Украіну, але там пачалася вайна і я пайшоў добраахвотнікам, але пасля, паводле стану здароўя, быў вымушаны сысці з УСУ і пераехаў у Польшчу.

Крытычна маю патрэбу ў дапамозе. Я ўцякаў з Беларусі. Быў двойчы рэпрэсаваны за сваю грамадзянскую пазіцыю. Цяпер апынуўся ў чужой краіне без сродкаў на выжыванне.

Сёлета 22 сакавіка да мяне прыйшоў участковы з пастановай на ператрус. Дом разнеслі так, што страшна было глядзець. На жаль, адразу не здагадалася сфатаграфаваць увесь пагром, толькі ў дзіцячым пакоі сфатаграфавала 20% таго, што не прыбрала.

Галіну Смірнову затрымалі 24 сакавіка напярэдадні Дня Волі і ўтрымліваюць у ІЧУ па арт. 108 КПК РБ («Затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»). У якім злачынстве падазраюць Галіну — невядома.