Беларуская спявачка просіць дапамагчы закрыць збор на аперацыю

  • Гісторыя

Спявачка і ўдзельніца пратэстаў 2020 года Тацяна Грыневіч-Матафонава рыхтуецца да важнай аперацыі. Большую частку сумы ўжо сабралі, засталося 2200 еўра.

Мяне завуць Тацяна Грыневіч-Матафонава. Я беларуская спявачка, скрыпачка, і актыўная ўдзельніца ў пратэстах 2020 года: на плошчы каля Чырвонага касцёла – са скрыпкай, гітарай і танцамі.

Ужо шмат гадоў я жыву з анэміяй, якая значна ўскладняе маё жыццё і працу. Яшчэ 12 гадоў таму беларускія дактары настойвалі на радыкальнай аперацыі з выдаленнем рэпрадуктыўных органаў: «Або аперацыя, або памрэш…». Тады я не змагла на гэта пагадзіцца. Усе гэтыя гады я працягвала жыць і працаваць, нягледзячы на стомленасць і боль.

Некаторы час таму я звярнулася да турэцкага доктара, бо мне вельмі важна захаваць сілы і здароўе, каб і далей працаваць для беларускай культуры. І я атрымала іншы адказ: замест радыкальнага ўмяшання магчымы ашчадны шлях – лапараскапічная аперацыя па выдаленні міомаў.

Гэта дае мне шанец не проста паправіць здароўе, але і захаваць сябе як чалавека і як творцу.

30 красавіка ў мяне запланаваная аперацыя. Яе кошт – каля 4200 еўра (прыкладна 4800 даляраў), і самастойна справіцца з гэтай сумай мне вельмі цяжка.

Я працягваю сваю працу: ствараю дзіцячыя песні, праект з галасамі паэтаў, рамансы, патрыятычныя песні, калыханкі. Гэта мой спосаб захоўваць і перадаваць беларускае.

Дзякую вялікі сябрам і беларусам, якія ўжо дапамаглі і сабралі значную частку патрэбнай сумы. Гэта вельмі падтрымлівае і дае сілы ісці далей.

Калі ў вас ёсць магчымасць – падтрымайце мяне фінансава. Калі не — буду вельмі ўдзячная за малітву і добрыя думкі.

З павагай і ўдзячнасцю,
Тацяна.

Сума збора
€2200

Агульны кошт аперацыі складае каля 4200 еўра. Дзякуючы вашай падтрымцы, ужо атрымалася сабраць большую частку гэтай сумы, і я шчыра ўдзячная кожнаму.

Зараз мне не хапае €2200, каб закрыць збор і своечасова зрабіць аперацыю.

Сабрана:
€ 0 з 2 200