
BYSOL абвяшчае збор для экіпіроўкі атрадаў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць разам з украінцамі супраць нашых агульных ворагаў — Пуціна і Лукашэнкі. Беларусы ў складзе батальёнаў тэрытарыяльнай абароны атрымалі зброю і боепрыпасы, але ёсць сур'ёзны недахоп спецыяльнага рыштунку, абароны і тактычнай медыцыны.