Вольныя паштоўкі

  • Гісторыя

«Вольныя паштоўкі» распавядаюць пра палітзаключаных праз іх творчасць і збіраюць сродкі на перадачу ў тюрьмы.

Мы робім паштоўкі з малюнкамі палітычных зняволеных і  адпраўляем іх па ўсім свеце за ахвяраванні, а сабраныя сродкі перанакіроўваем ініцыятыве Dissidentby. Dissidentby выкарыстоўвае іх для закупкі перадач у СІЗА і калоніі, а таксама лекаў.

Мы расказваем беларусам і свету гісторыі палітычных зняволеных. Нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская падчас міжнародных візітаў дорыць наборы з «Вольных паштовак» палітыкам. Нашыя паштоўкі нагадваюць ім, што трэба падтрымліваць палітычных зняволеных у нашай краіне.

«Вольныя паштоўкі» – цалкам валанцёрскі праект, таму ўсе ахвяраванні ідуць выключна на друк паштовак, вытворчасць мерчу і данаты Dissidentby.

У залежнасці ад сумы доната можаце атрымаць:

— 5 еўра: 3 паштоўкі
 — 10/15 еўра: Вольная размалёўка (A5/A4)
 — 15 еўра: кубак «Вершы з-за кратаў»
 — 20 еўра: шопер
 — 25 еўра: майка

Каб атрымаць падарунак за свой донат, дашліце нам скрыншот ці чэк і напішыце свой адрас: кантакты для гэтага – унізе. Хутка з вамі звяжацца наш валанцёр і паведаміць аб адпраўцы. За ўсёй справаздачнасцю па праекце, а таксама нашымі новымі паштоўкамі вы можаце сачыць у інстаграме.

Нашыя кантакты:

E-mail [email protected]
Instagram @v.pashtouki
Telegram-bot @pashtouki_bot

Сабрана:
€ 10 363 з 20 000