Аб рабоце фонду

Фонд BYSOL стаў адказам беларускага грамадства на хвалю беззаконня і гвалту, якая абрынулася на нашу краіну ў жніўні 2020 года. У тыя дні мы засяродзіліся на дапамозе людзям, якія страцілі працу па палітычных прычынах, і тым, хто быў вымушаны пакінуць краіну.

Што зроблена

За 2020 год Фонд выплаціў €2.9 млн для падтрымкі звольненых па палітычных прычынах, забастоўшчыкаў, а таксама людзей вымушаных рэлацыравацца.

У 2021 годзе, апроч асноўнай дзейнасці, мы правялі паспяховыя кампаніі:

  • па выплатах ветэранам на 9 мая — больш за 17 тыс еўра;
  • дзецям, чые бацькі палітвязні, для падтрымкі іх збору ў школу — больш за 11 тыс еўра (каля 100 дзяцей).

Каманда Фонду ў найкароткія тэрміны стварыла сістэму пераводу грашовых сродкаў у Беларусь, непаражальную для нелегітымнай улады. Усе спробы перахопу фінансаў і кібератакі на фонд аказаліся безвыніковымі, што выклікае лютую злосць рэжыму.

Што мы робім зараз

Сёння BYSOL падтрымлівае ініцыятывы, якія дапамагаюць рэпрэсаваным і пацярпелым беларусам і беларускам. Мы дапамагаем фондам медыцынскай, спартовай і культурнай салідарнасці. Аказваем падтрымку сем'ям палітвязняў, дапамагаем звольненым прайсці перанавучанне, каб яны з дапамогай новых ведаў атрымалі запатрабаваную спецыяльнасць для працаўладкавання.

Мы ствараем і развіваем актуальныя напрамкі, адказваючы на ​​выклікі часу:

  • дваровым супольнасцям, якія вядуць актыўную дзейнасць, аказваем не толькі падтрымку для набыцця імі расходных матэрыялаў (друк налепак, балончыкі з фарбай, сцягі…), але і навучанне, якое дазваляе забяспечыць ім фізічную і псіхалагічную бяспеку;
  • ва ўмовах працяглых рэпрэсій, арыштаў і турэмных тэрмінаў, дапамагаем актывістам і іх сем'ям эвакуіравацца ў бяспечнае месца;
  • ствараем усе ўмовы, для адкрыцця персанальных збораў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, а таксама для максімальна хуткага збору сродкаў.

Усе гэтыя ініцыятывы аб'ядноўваюць беларусаў у барацьбе супраць беззаконня.

Хто працуе ў Фондзе, і адкуль у ім грошы?

Праца фонду празрыстая: BYSOL рэгулярна публікуе справаздачнасць у сацыяльных сетках і на афіцыйным сайце, як аб паступленнях, так і аб выдатках. У шэрагах фонду працуюць і валанцёраць вядомыя бізнесмены, праваабаронцы, грамадзянскія актывісты: усяго два дзясяткі чалавек. Кіруе Фондам вядомы беларускі праваабаронца Андрэй Стрыжак. Ахвяравальнікі фонду — ужо больш за 70 тысяч чалавек. Гэта беларусы краіны і замежжа, а таксама неабыякавыя сябры з усяго свету, якія дапамагаюць нараджэнню новай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

Кірункі працы Фонду салідарнасці BYSOL

Асноўнымі напрамкамі работы фонду BYSOL з'яўляюцца:

  • Падтрымка дваровых ініцыятыў (акцыі, сімволіка, навучанне і г.д.;
  • Фінансавая падтрымка сем'яў палітвязняў;
  • Тэрміновая эвакуацыя фігурантаў крымінальных спраў у бяспечнае месца;
  • Перанавучанне звольненых па палітычных матывах
  • Персанальныя зборы пацярпелых ад рэпрэсій

 

Падтрымка сем'яў палітвязняў

У Беларусі больш за 700 людзей трапілі ў турмы, бо не захацелі закрыць вочы на страшныя ўчынкі ўладаў. Дапамога патрэбна не толькі ім, але і іх сем'ям.