BYSOL LT

Ваша падтрымка важная для нас

Дабрачынны фонд BYSOL з'яўляецца няўрадавай і некамерцыйнай арганізацыяй. Ваша падтрымка і Ваша дапамога вельмі важныя для нас, бо менавіта яны дазваляюць нам аказаць дапамогу тым, хто звяртаецца да нас.

Мы дапамагаем асобам, якія пацярпелі ў выніку вядзення актыўнай дзейнасці і праяве грамадзянскай пазіцыі ў барацьбе за правы чалавека і абароне гэтых правоў у Рэспубліцы Беларусь. Да нас звяртаюцца па дапамогу тыя, хто страціў працу і легальны даход у Рэспубліцы Беларусь, хто ўдзельнічаў у забастоўках ці мірных пратэстах, адмовіўся выконваць незаконныя загады; таксама да нас звяртаюцца сем'і і сваякі падобных пацярпелых.

Мы кансультуем пацярпелых і дапамагаем ім падрыхтаваць розныя юрыдычныя дакументы.

Мы актыўна спрыяем прасоўванню дэмакратыі і развіццю грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама засноўваем і прысуджаем прэміі і стыпендыі, якія імкнуцца да гэтай мэты.

Вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць наступным чынам:

  1. пераводзячы 1,2% выплачанага падаходнага падатку штогод, запоўніўшы форму VMI (https://deklaravimas.vmi.lt).
  2. шляхам пералічэння мэтавай дапамогі на рахункі дабрачыннага фонда BySol:

Labdaros ir paramos fondas BYSOL
Reg. code. 305670484,
Adress Konstitucijos pr. 7, LT- 09307 Vilnius, Lithuania
LT70 7300 0101 6724 1152, Swedbank, AB
SWIFT kodas HABALT22
Banko kodas 73000

LT79 3500 0100 1099 4434, Paysera LT

SWIFT kodas: EVIULT2VXXX;

Banko kodas 35000
 

LT70 7300 0101 6724 1152, Swedbank, AB

SWIFT kodas HABALT22

Banko kodas 73000

Загадзя дзякуем Вам за падтрымку і ўнёсак у прасоўванне дэмакратыі і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Падтрымка сем'яў палітвязняў

У Беларусі больш за 1000 людзей трапілі ў турмы, бо не захацелі закрыць вочы на страшныя ўчынкі ўладаў. Дапамога патрэбна не толькі ім, але і іх сем'ям.