Падтрымка Першага добраахвотніцкага мабільнага шпіталя (ПДМШ) ім. Мікалая Пірагова

  • Гісторыя

Першы добраахвотніцкі мабільны шпіталь, вядомы па сваёй украінскай абрэвіятуры ПДМШ, — гэта каманда сотняў медыкаў-добраахвотнікаў з усяго свету, якая з 2014 года ратуе жыцці на фронце ў раёне баявых дзеянняў з расійскімі акупацыйнымі войскамі.

З моманту самаарганізацыі праз ПДМШ прайшлі больш за 500 медыкаў-добраахвотнікаў. Ён працаваў у паўсотні лакацый на ўкраінскім Данбасе, аказаў медыцынскую дапамогу дзясяткам тысяч пацыентаў і стаў адной з легенд украінска-расейскай вайны. З пачаткам вялікай вайны медыкі-добраахвотнікі ПДМШ праславіліся ў абароне Кіева і Жытоміршчыны, былі аднымі з першых, хто пачаў аказваць медыцынскую дапамогу ў вызваленых Гастамелі, Ірпені, Бучы, Барадзянцы і іншых вызваленых гарадах і сёлах Кіеўшчыны. З пачатку траўня медыкі-добраахвотнікі ПДМШ працуюць у Славянску, Бахмуце, Краматорску і іншых гарачых кропках украінскага Данбаса.

Палітычныя эмігранты з Беларусі з 2015 года актыўна падтрымліваюць ПДМШ. На рахунку BYSOL — перададзеныя ўкраінскім медыкам хуткія, форма, тактычныя заплечнікі, аптэчкі, каскі, бронекамізэлькі і шмат іншых «няшак». У дадзены момант для таго, каб працягнуць ратаваць жыцці і здароўе ўкраінскіх абаронцаў і ахвяр расейскай агрэсіі, медыкам-добраахвотнікам ПДМШ трэба паліва, сродкі на рамонт аўтапарка, мабільны стаматалагічны кабінет, мабільнае медыцынскае абсталяванне і г.д.

Якая сума неабходна?

10 000 € — паліва; рамонт хуткіх; харчаванне для медыкаў; заробкі для персаналу.

Сабрана:
€ 1 179 з 10 000