Збор на дзейнасць BELPOL

  • Гісторыя

Вас вітае аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL!

Галоўная наша мэта — барацьба ўсімі даступнымі метадамі са злачынным рэжымам лукашэнкі і ягонымі расейскімі памагатымі ў мэтах аднаўлення законнасці і правапарадку ў Беларусі.

Наша дзейнасць мае публічны і непублічны складнікі. З таго, пра што можна казаць адкрыта, мы займаемся:

  • Дакументаванне злачынстваў рэжыму, правядзенне расследаванняў і інфармаванне грамадскасці па іх выніках. Дадзеную працу трэба разглядаць у тым ліку як контрпрапаганду, мэтай якой з'яўляецца далучэнне шырокіх мас да абмеркавання праблем сучаснай Беларусі;
  • Наладжваннем узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі, а таксама зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі розных краін, з мэтай выкарыстання тых інструментаў, якімі валодае наша аб'яднанне, для павышэння як бяспекі беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну, так і ўсяго Еўрапейскага саюза;
  • Верыфікацыяй грамадзян Беларусі ў інтарэсах дэмакратычных структур, дыяспар, дзяржаўных органаў Еўрапейскага саюза;
  • Выяўленнем асобаў і кампаній, якія дапамагаюць абыходзіць міжнародныя санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да злачынных уладаў Беларусі;
  • Аказаннем садзейнічання Аб'яднанаму Пераходнаму Кабінету Беларусі, Офісу Святланы Ціханоўскай і іншым беларускім дэмакратычным арганізацыям па розных актуальных для іх пытаннях.

Азнаёміцца ​​з некаторымі вынікамі нашай працы можна ў сацыяльных сетках:

Цяпер юрыдычная асоба нашага аб'яднання знаходзіцца ў стадыі рэгістрацыі. У сувязі з гэтым мы не маем фінансавання, але нясем выдаткі па арэндзе офіса, камандзіроўкам і іншым службовым мерапрыемствам. Просім дапамагчы BELPOL у гэты няпросты пэрыяд яго станаўленьня.

Сума збору:

€15000, звесткі аб выдатках:

  • арэнда памяшкання для офіса, камунальныя плацяжы, аплата хуткаснага Інтэрнэту — 4000 еўра за 3 месяцы;
  • камандзіровачныя выдаткі — 2000 еўра за 3 месяцы;
  • фінансавая падтрымка супрацоўнікаў і асоб, якія аказваюць садзейнічанне арганізацыі на канфідэнцыйнай аснове — 9000 еўра за 3 месяцы.
Сабрана:
€ 3 376 з 15 000