Як накіраваць 1,2% падаткаў фонду BYSOL у Літве



Гэта інструкцыя, як за 5 хвілін і 10 простых крокаў можна пералічыць 1,2% падаткаў у фонд беларуской салідарнасці BYSOL.

 


 

1.Запоўніць заяўку можна толькі анлайн, праз сістэму электроннага дэкларавання EDS. Заходзім на сайт deklaravimas.vmi.lt і націскаем «Prisijungti prie EDS» («Увайсці ў сістэму EDS»).

 

 

2. Каб зайсці ў сістэму, трэба аўтарызавацца праз ваш літоўскі банк, пошту з электронным подпісам ці праз мабільны электронны подпіс.

 

Трэба выбраць адзін са спосабаў аўтарызацыі

 

 

3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме зайдзіце ў раздзел “Deklaravimas” («Дэкларацыя») — пасля ў левым слупку націсніце “Pildyti forma”(«Запоўніць форму») — далей выбірайце “Prašymas skirti paramą”(«Запыі на падтрымку»).

 

1. “Deklaravimas” — 2. “Pildyti forma” — 3.“Prašymas skirti paramą”

 

4. Выберыце форму FR0512 v.5. Націсніце на глобус пад тэкстам “Forma elektroniniam pildymui” («Форма для электроннага запаўнення»)

 

Націсніце на выяву глобуса

 

5. Пасля націскання на глобус з'явіцца новае акно. Каб пачаць запаўненне дэкларацыі, націніце зялёную кнопку «Tęsti» («Працгнуць»).

 

Націсніце кнопку «Tęsti» («Працягнуць»)

 

6. У новым вакенцы пошуку ўвядзіце ідэнтыфікацыйны нумар арганізацыі — 305670484. Вам прапануе выбраць арганізацыю «Labdaros ir paramos fondas Bysol». Пасля выбару націсніце зялёную кнопку «Tęsti» («Працягнуць»).

 

Увядзіце ідэнтыфікацыйны нумар: 305670484

 

7. У новым вакенцы ўвядзіце такія дадзеныя:

— У поле «Mokesčio dalies dydis procentais» («Памер долі падатку ў адсотках») увядзіце 1,2%.

— У поле «Mokesčio dalį skiriu iki mokestinio laikotarpio» («Адлічваю частку падатка да падатковага перыяду») выберыце 2024. Вы можаце таксама выбраць 2025/2026/2027, каб у наступныя гады вашыя ахвяраванні былі ўнесеныя аўтаматычна.

— У поле «Mokesčio dalies paskirtis» («Мэта падатковай часткі») напішыце «Paramos gavėjmas» («Бенефіцыяр»).

— Пасля ўвядзення ўсіх дадзеных націсніце зялёную кнопку «Išsaugoti» («Захаваць»).

Пасля ўвядзення націсніце кнопку «Išsaugoti»

 

8. На наступнай старонцы «Ar duomenys teisingi? («Ці правільныя дадзеныя?») праверце ўсю інфармацыю і націсніце зялёную кнопку «Taip, teisingi» («Так, правільна»).

 

Пераправерце дадзеныя і націсніце кнопку «Taip, teisingi»

 

9. У наступным вакенцы націсніце зялёнкую кнопку «Formuoti prašymą» («Сфармаваць заяўку»).

 

 

Далей вы пабачыце выбранага атрымальніка дапамогі Labdaros ir paramos fondas Bysol (305670484) і суму той часткі падатку, якую атрымае фонд. Націсніце кнопку «Pateikti» («Даслаць»).

 

Пераправерце дадзеныя і націсніце кнопку «Pateikti».

 

10. Калі перад вамі такое ж паведамленне, як на выяве ніжэй, вы ўсё зрабілі правільна, і запыт на пералічэнне часткі падаходнага падатку за 2024 год паспяхова пададзены. Дзякуй за падтрымку!

 

 


 

Калі ў вас штосьці не атрымалася і ёсць пытанні —

пішыце нам на гарачую лінію:  @help_bysol

 

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.