Шэсць гадоў мы працуем і будуем BYSOL, які з’яўляецца платформай для збору сродкаў і інструментам экстранай дапамогі тым, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў. Мы абапіраемся на салідарнасць, эмпатыю і гатоўнасць беларусаў і беларусак дапамагаць сваім.
Вы, хутчэй за ўсё, падтрымлівалі людзей на BYSOL. І людзі, і абставіны былі рознымі, але заўсёды гісторыя збору пачынаецца задоўга да публікацыі. Хтосьці з нашай каманды прыняў зварот на Гарачую лінію, ацаніў, наколькі тэрміновая сітуацыя. Дапамог скласці бяспечны маршрут, калі трэба было эвакуіравацца. Праверыў, ці ўвогуле бяспечна публікаваць гісторыю. Спраўдзіў факты. Арганізаваў выплаты. Гэта нябачная праца, якая адбываецца штодня.
Падтрымайце BYSOL, каб гэтая сістэма працягвала працу, а людзі мелі магчымасць атрымаць дапамогу. Кожны ваш унёсак робіць BYSOL мацнейшым і больш устойлівым. Далучайцеся да тых, хто падтрымлівае працу BYSOL і нашыя асноўныя напрамкі дзейнасці:
- Арганізацыя збораў
— Экстраная эвакуацыя
— Бясплатная Гарачая лінія
— Выплаты для палітвязняў
— Падтрымка добраахвотнікаў ва Украіне
— Зборы сродкаў для ініцыятываў
Падтрымайце нас, аформіўшы падпіску, альбо аднаразовым данатам. Разавы ўнёсак – гэта важная дапамога тут і цяпер. Падпіска – гэта падмурак, які дазваляе планаваць працу фонду наперад.
Справаздачнасць BYSOL | Нашы стандарты | Пра Фонд BYSOL

- Гісторыя
Сабрана:
€ 156 274 з 190 000