Алег страціў пальцы на нагах, і зараз хада выклікае ў яго пастаянны боль. Працаваць (і ў цэлым перасоўвацца) ён можа толькі з дапамогай грузавога электравеласіпеда.
Мяне клічуць Алег Заяц. Мне 42 гады, я з Мінска, жыў у мікрараёне Зялёны Луг.
У 2020 годзе я ўдзельнічаў ва ўсіх пратэстных маршах, лакальных мерапрыемствах у сваім раёне, дапамагаў палітвязням. Двойчы сядзеў на сутках, а потым апынуўся за кратамі па крымінальнай справе. Пасля таго, як вызваліўся, уцёк ад далейшага пераследу ў Літву. Цяпер жыву ў Вільні.
Тут я, як і многія, пачаў жыццё з нуля. Спачатку збіраў замовы для дастаўкі, але праз праблемы са здароўем давалася мне гэта вельмі цяжка. Я выпіваў па тры таблеткі абязбольваючых за працоўны дзень, і нават гэта не заўсёды дапамагала.
Справа ў тым, што яшчэ да 2020 гады я адмарозіў сабе ногі, і з тых часоў жыву без пальцаў ног, а пярэднія часткі ступняў вельмі баляць. Ёсць і іншыя хваробы, іх нямала, але ногі зараз – галоўная праблема. Кожны крок для мяне – гэта боль, хоць магчыма па мне гэтага і не відаць.
Пасля году працы зборшчыкам заказаў мне ўдалося ўладкавацца кур'ерам у дастаўку ежы. Але адзінай магчымасцю працаваць (і не піць увесь час абязболы) стаў грузавы электрычны ровар, які я арандую. І не проста працаваць. Гэты ровар стаў для мяне магчымасьцю перамяшчацца па горадзе побач са здаровымі людзьмі і жыць больш-менш паўнавартасна.
Але за такую магчымасць даводзіцца дорага плаціць – арэнда гэтага ровара каштуе 400 еўра ў месяц. Улічваючы тое, што і жыллё я таксама арандую, выдаткі ператвараюцца ў цяжкі груз, асабліва ўзімку. У мяне не застаецца амаль нічога, трымацца на плаву дапамагае толькі садыяльная выплата, але яна часовая і невялікая. Нават прыйшлося пераехаць са сціплага жылля ў яшчэ больш сціплае.
Рашэннем многіх праблем стала б магчымасць выкупіць грузавы веласіпед, які для мяне не толькі сродак працы, а фактычна другія ногі. Для гэтага я і адкрываю гэты збор. Усяго трэба €5400, але я разумею што гэта вялікая сума, таму прашу вас дапамагчы хаця б з часткай. Астатняе пастараюся знайсці сам.
Мне ніякавата звяртацца за дапамогай. Але, на жаль, новая рэальнасць вымушае зноў і зноў карэктаваць свае ўяўленні пра сябе і свае магчымасці. Калі вы палічыце патрэбным дапамагчы мне ў гэтым пытанні, буду бясконца вам удзячны. І калі нават частку сумы атрымаецца сабраць – гэта будзе шчасце.
Сума збору
€2700
Гэта палова сумы. Астатняе я знайду ў іншых крыніцах. Калі куплю веласіпед, дам справаздачу.
