«Я зразумеў, што свабоду кветкамі не выпрасіць» – беларускі добраахвотнік просіць дапамагчы сваёй групе

  • Гісторыя

Уладзіслаў збірае €10.000 на аўтамабіль для разведгрупы, камандзірам якой ён з’яўляецца.

Мяне завуць Уладзіслаў Салавей, пазыўны – Соня.

У Беларусі я быў юрыстам. Але ў 2020 годзе я выйшаў на пратэсты, быў затрыманы і апынуўся на Акрэсціна. Там, у цеснай камеры, сярод крыкаў і болю я зразумеў, што свабоду кветкамі не выпрасіць.

Я ніколі не служыў у войску і нават не трымаў зброі ў руках. Але калі пачалася поўнамаштабная вайна, разам з іншымі беларусамі я паехаў ва Украіну і зімой 2022 года пачаў свой баявы шлях у складзе Палка Кастуся Каліноўскага.

Спачатку я быў кулямётчыкам. Потым – камандзірам пяхотнай групы батальёна «Літвін». А пазней я стаў камандзірам разведвальнай групы. За гэтыя гады вайна стала часткай мяне.

Сёння вайна выглядае не так, як гэта было ў 2022 годзе. Дроны змянілі ўсё. Але нягледзячы на новыя тэхналогіі, адна рэч застаецца пастаяннай – машына. Звычайныя грамадзянскія аўтамабілі штодня ратуюць жыцці. Яны вязуць байцоў на пазіцыі, эвакуіруюць параненых, дастаўляюць дроны, генератары, медыкаменты, ваду, ежу і боекамплект туды, куды не заўсёды можа дабрацца бронетэхніка.

Машыны на фронце працуюць на мяжы магчымасцяў пад пастаяннай пагрозай удараў, па разбітых дарогах і бездарожжы. Без надзейнага транспарту падраздзяленне губляе мабільнасць, што азначае страту эфектыўнасці і бяспекі.

Зараз нашай групе патрэбны менавіта такі аўтамабіль: надзейны, цягавіты і гатовы да цяжкай франтавой працы. На яго набыццё і падрыхтоўку пад задачы групы нам неабходна сабраць €10.000.

Я не ведаю, якім будзе будучыня Беларусі. Але я дакладна ведаю, што мы, беларусы, якія сёння ваююць за свабоду Украіны, аднойчы вернемся дадому. І калі гэты дзень настане, мы хочам вярнуцца не зламанымі, а пераможцамі.

Але зараз нам вельмі патрэбна ваша дапамога. Я прашу вас зрабіць унёсак у людзей, якія ўжо некалькі гадоў змагаюцца за свабоду. Свабоду Украіны. І за будучыню вольнай Беларусі.

Беларусь перадусім!

Сума збору
€10.000

€7000 – набыццё надзейнага Toyota Land Cruiser
€1200 – рамонт і прывядзенне машыны ў працоўны стан
€600 – камплект пазадарожнай гумы
€400 – узмацненне падвескі для працы на фронце
€800 – сувязь і электраабсталяванне

Сабрана:
€ 0 з 10 000