
Таццяна правяла 301 дзень у СІЗА за перадачы палітзняволеным, а потым уцякла з Беларусі, пераплыўшы Нёман. У гэтым годзе ў яе сына знайшлі пухліну, і пакуль яна аплочвала абследаванні, назапасіліся даўгі.

Таццяна правяла 301 дзень у СІЗА за перадачы палітзняволеным, а потым уцякла з Беларусі, пераплыўшы Нёман. У гэтым годзе ў яе сына знайшлі пухліну, і пакуль яна аплочвала абследаванні, назапасіліся даўгі.

У траўні 2026 года Аляксей нелегальна перайшоў мяжу з Літвой праз балота, каб не патрапіць у калонію. Пасля ўцёкаў у яго пачаліся сур’ёзныя праблемы з сэрцам. Цяпер ён шукае пастаянную працу і просіць падтрымаць яго, пакуль не стане на ногі.

Ігара* прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за перадачу інфармацыі пра перамяшчэнне ваеннай тэхнікі праекту «Беларускі Гаюн». Пасля вызвалення з-пад варты ён пакінуў Беларусь і просіць дапамагчы яму з перанавучаннем.

Юрыст, які «касіў» ад арміі і працаваў выхавальнікам у дзіцячым садзе, у 2022 годзе сам прыйшоў у пасольства Украіны прасіцца на фронт. Цяпер у разведгрупы Уладзіслава сапсавалися дзве машыны, і да зімы іх трэба адрамантаваць.

Тамаз і Цімур Піпія больш за пяць гадоў правялі ў беларускіх калоніях. Пасля вызвалення ім далі тры дні, каб пакінуць краіну, інакш зноў турма. Цяпер браты ў Літве чакаюць дакументаў, грошы скончыліся, а 4 лістапада яны застануцца без жылля.

Уладзіслаў тры месяцы працаваў на будоўлі, каб назбіраць на навучанне, але працадаўца так і не заплаціў. Цяпер новая сям’я палітэмігрантаў ужо ў Варшаве і можа страціць месцы ў праграме Каліноўскага.

Былы спартсмен-каратыст Дзяніс адбыў чатыры гады калоніі за ўдзел у пратэстах. Уцякаючы ад новых дапытанняў, ён з’ехаў у Польшчу, дзе зараз чакае міжнародную абарону і не мае права афіцыйна працаваць. Дзянісу патрэбная дапамога на арэнду кватэры і ежу, пакуль афармляюцца дакументы.

Сёння мы адкрываем няпросты і цалкам ананімны збор. Некалькі тыдняў таму трагічна загінуў сын беларускай актывісткі. Яго смерць была раптоўнай. Цяпер сям’і даводзіцца адначасова перажываць гэтую страту і вырашаць цяжкія пытанні, звязаныя з пахаваннем.

Цяжкая траўма нагі і шэраг няўдалых аперацый выбілі Святлану з нармальнага жыцця. Ёй патрэбная падтрымка на рэабілітацыю, каб зноў нармальна хадзіць.