Вітаем! На сувязі каманда збораў BYSOL.
Сёння мы адкрываем няпросты і цалкам ананімны збор. Некалькі тыдняў таму трагічна загінуў сын беларускай актывісткі. Яго смерць была раптоўнай. Цяпер сям’і даводзіцца адначасова перажываць гэтую страту і вырашаць цяжкія пытанні, звязаныя з пахаваннем.
Ён вучыўся на другім курсе. Яго мама ўдзельнічала ў падзеях 2020 года. Мы добра ведаем гэтую сям’ю, і, магчыма, многія з вас таксама пра яе чулі.
Менавіта таму збор цалкам ананімны. Сям’я застаецца ў Беларусі, і мы не хочам паведамляць ніякіх дэталяў, якія могуць стварыць для іх дадатковыя рызыкі. Просім паставіцца да гэтага з разуменнем.
Калі здараецца трагедыя, пахаванне нельга адкласці да таго часу, пакуль знойдуцца грошы. Сям’я адразу аплаціла ўсё неабходнае, пазычыўшы суму, якой не хапала. Цяпер, акрамя самой страты, ім даводзіцца разбірацца яшчэ і з даўгамі, якія з’явіліся праз пахаванне.
Мы хочам дапамагчы сям’і пакрыць гэтыя выдаткі і вярнуць пазычаныя грошы. Просім вас падтрымаць гэты збор і разам зняць з блізкіх хаця б гэтую частку нагрузкі.
Дзякуй усім, хто адгукнецца.
Каманда збораў BYSOL.
Сума збору
€1500
€1000 – арганізацыя пахавання і рытуальныя паслугі
€500 – памінальны стол і іншыя спадарожныя выдаткі
