Прыватныя зборы

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Былы палітзняволены пасля турмы, эміграцыі і доўгага перыяду стрэсу апынуўся ў цяжкім псіхалагічным стане: у яго дыягнаставана трывожна-дэпрэсіўнае расстройства і ПТСР. Зараз яму патрэбна дапамога на лячэнне і арэнду жылля, каб аднавіцца і зноў мець магчымасць працаваць.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Былая палітзняволеная пенсіянерка праз «крымінальнае» мінулае апынулася ў сацыяльнай і фінансавай ізаляцыі. Пасля турмы ад яе адвярнуліся блізкія, а без працы, жывучы на маленькую пенсію, яна ледзь зводзіць канцы з канцамі. Ёй патрэбна падтрымка на аднаўленне здароўя і ранейшага жыцця.

За дэананімізацыю супрацоўнікаў дзяржаўных органаў і сілавікоў Паўла адправілі ў ПК-22 на тры з паловай гады. Прымусіўшы напісаць прашэнне аб памілаванні, супрацоўнікі органаў працягвалі і на волі ціск і нагляд. Павел быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

Дапамагчы камандзе