Прыватныя зборы

Сяргей Шэлег – кандыдат біялагічных навук. У 64 гады ён атрымаў адзін з самых суровых прысудаў у Беларусі за данаты: 8,5 гадоў. Яго вызвалілі ў адзін дзень з Сяргеем Ціханоўскім і вывезлі ў Літву. Зараз ён мае патрэбу ў дапамозе для пачатку новага жыцця.

Сям'я з Мінска ўжо амаль два гады ў эміграцыі не здаецца пасля дванаццаці адмоваў у абароне. Цяпер у іх жыцці з'явілася надзея на новае жыццё, але муж і жонка маюць патрэбу ў грошах на кесарава сячэнне.

Кірылу 21 год. За антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны ён правёў амаль два гады ў беларускай турме. Яго вызвалілі ў адзін дзень з Сяргеем Ціханоўскім і адразу вывезлі ў Літву – без рэчаў, без грошай і падтрымкі. Цяпер Кірыл просіць дапамогі, каб пачаць жыццё нанова.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.

Пасля калоніі Людміла пачала жыццё нанова ў адзіночку і без рэсурсаў. Ёй патрэбна падтрымка, каб выжыць і ўстаць на ногі.

Кацярына – мастачка і выкладчыца з Гродна. Ёй 24, за плячыма палітычны пераслед, сэксуальныя пагрозы і дзве цяжкія аперацыі. Цяпер дзяўчына аднаўляецца пасля хірургічнага ўмяшання і не можа працаваць. Ёй патрэбная дапамога.

Дапамагчы камандзе