«Каб не апынуцца ў турме, мне прыйшлося ўцякаць праз балоты ў Літву»

  • Гісторыя

У траўні 2026 года Аляксей нелегальна перайшоў мяжу з Літвой праз балота, каб не патрапіць у калонію. Пасля ўцёкаў у яго пачаліся сур’ёзныя праблемы з сэрцам. Цяпер ён шукае пастаянную працу і просіць падтрымаць яго, пакуль не стане на ногі.

Мяне завуць Аляксей Пашкевіч. У верасні я нарэшце атрымаў у Літве міжнародную абарону і права легальна працаваць. Але пакуль чакаў дакументы, патрапіў у фінансавую яму. Цяпер жыву ў пакоі ў знаёмых, перахопліваюся выпадковымі падпрацоўкамі, а грошай не хапае нават на арэнду і прадукты.

З Беларусі мне прыйшлося ўцякаць у траўні 2026 года: мяне збіраліся адправіць у калонію за парушэнні рэжыму «хатняй хіміі». З’ехаў я без зберажэнняў, а без статусу абароны ўладкавацца на нармальную працу амаль немагчыма. Таму ўвесь гэты час жыў на выпадковыя заробкі.

Я звык працаваць. У Беларусі я быў вальшчыкам лесу, слесарам шынамантажу, рамшчыкам і страпальшчыкам. Цяпер вывучаю літоўскую, разбіраюся ў мясцовых умовах і разглядаю вакансіі, у тым ліку з жытлом, каб адразу вырашыць абедзве праблемы.

Ёсць і складанасць: пасля ўцёкаў у мяне пачаліся сур’ёзныя праблемы з сэрцам, яшчэ ў мяне дыябет другога тыпу і ціск. Я прымаю лекі і сачу за рэкамендацыямі ўрачоў, таму не любая цяжкая праца мне падыходзіць. Але я гатовы асвойваць новыя прафесіі, калі дазволіць здароўе.

Я не прашу падтрымліваць мяне пастаянна. Хачу як мага хутчэй пачаць зарабляць і плаціць за сябе сам. Дапамажыце мне з арэндай і самымі базавымі выдаткамі на першы час. Веру, што салідарнасць у беларусаў засталася!

Сума збору
€1700

€1200 – арэнда жылля і камунальныя выдаткі на 3 месяцы
€500 – лекі і бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 1 294 з 1 700