Пасля вызвалення Сяргей* сутыкнуўся з пагрозай новага крымінальнага пераследу і з’ехаў у Польшчу. Аднак яго сям’я ўсё яшчэ ў Беларусі. Ім патрэбна дапамога, каб уз’яднацца.
Мяне завуць Сяргей, я родам з Мінска. Пасля вызвалення мне хапіла некалькіх тыдняў, каб зразумець, што ў былога палітзняволенага пад прэвентыўным наглядам няма свабоды. Таму што сілавікі літаральна «прапісаліся» ў мяне дома: прыходзілі па 5–6 разоў за суткі, часам позна ўвечары ці нават уначы.
У нас з жонкай чацвёра непаўналетніх дзяцей, таму калі я пытаўся ў тых, хто правяраў, за што нам такое, яны смяяліся і казалі, што «трэба вярнуцца назад у мінулае і там не трапляцца». Яшчэ яны казалі, што могуць лёгка пачаць супраць мяне новую крымінальную справу, калі ім так захочацца.
Я сур’ёзна паставіўся да гэтай пагрозы і тэрмінова з’ехаў у Польшчу. А дома засталася мая жонка, дачка і трое сыноў, бо ў нас не было часу і сродкаў на пераезд усім разам. Няма рэсурсаў і цяпер, і я не ведаю, што мне рабіць.
Я стараюся падтрымліваць сваю сям’ю і дасылаю ім грошы, але так доўга працягвацца не можа, бо сям’я павінна быць разам. Я і так доўга іх чакаў, пакуль сядзеў у турме.
Галоўная праблема цяпер – гэта афармленне дакументаў для выезду, пошук кватэры і апастыляванне ўсіх дыпломаў. І я звяртаюся па падтрымку, бо хачу, каб у маёй сям’і нарэшце атрымалася выехаць з Беларусі, і мы пачалі жыць разам і ў бяспецы.
Дапамажыце нам, калі ласка, уз’яднацца.
Дзякуй!
*Гэта ананімны збор. У мэтах бяспекі мы змянілі імя героя і некаторыя дэталі яго гісторыі. Выява згенеравана пры дапамозе ШІ.
Сума збору
€3000
€800 – афармленне дакументаў і апастыляў
€800 – пераезд сям’і з Беларусі ў Польшчу
€1400 – уладкаванне на першы час
