Падтрымка беларускіх добраахвотнікаў



У 2022 годзе многія беларусы адправіліся ва Украіну ваяваць супраць расійскай агрэсіі. BYSOL адкрыў збор, каб дапамагаць беларускім добраахвотнікам.

Усяго людзі ахвяравалі амаль €180 000 (€179 446,49). Больш за €106 тысяч пайшло на набыццё аўтамабіляў для фронту, каля €25 тысяч — на іх рамонт і паліва, амаль €24 тысячы — на набыццё формы, €24 тысячы — на абсталяванне, сродкі абароны і іншыя неабходныя выдаткі, у тым ліку камісію плацежнай сістэмы (каля 3%).



 

Сабраныя сродкі размяркоўваліся паміж рознымі групамі добраахвотнікаў — у залежнасці ад таго, што патрабавалася ў канкрэтны момант. Мы разглядалі заяўкі ад усіх, хто звяртаўся па дапамогу, незалежна ад падраздзялення. Атрымаць сродкі маглі добраахвотнікі, якія звярталіся па дапамогу і праходзілі верыфікацыю.

За кожным перакладам стаяў канкрэтны запыт: недзе патрабаваўся транспарт для фронту, камусьці — рамонт тэхнікі, камусьці — сродкі абароны. Такую падтрымку фонд мог аказваць дзякуючы вялікай колькасці людзей, якія ўвесь гэты час дапамагалі беларускім добраахвотнікам. Лічым важным захаваць гэты вынік і памятаць, колькі мы змаглі зрабіць разам.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе