BYSOL у верасні. Справаздача за месяц



Верасень стаў месяцам цяпла і сапраўднай салідарнасці — і гэта дзякуючы вам!

Разам з вамі мы здолелі цалкам сабраць 21 збор на суму € 168 710, з якіх € 111 423 — вынік вялікага збору для вызваленых 11 верасня. Гэта сапраўды добры вынік! Сабраныя сродкі дапамаглі тым, хто асабліва ўразлівы: фонд выплаціў €65 000 падтрымкі 65 палітвязням. З іх 12 чалавек атрымалі дапамогу € 24 936 менавіта з вераснёўскага збору.

За месяц у BYSOL паступіла 21 заяўка на кансультацыю па эвакуацыі. Было здзейснена 12 выездаў.

Гарачая лінія фонду правяла 153 кансультацыі.

За кожнай лічбай — жыццё, якое атрымала шанц на бяспеку, падтрымку і надзею. Дзякуй, што дапамагаеце BYSOL заставацца побач з тымі, каму патрэбна дапамога! Ваша салідарнасць — гэта не проста ахвяраванні, гэта дыханне свабоды і вера ў Беларусь, дзе людзі падтрымліваюць адзін аднаго, нягледзячы ні на што.

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе