Як BYSOL дапамагаў у кастрычніку



Кастрычнік стаў месяцам стойкасці і падтрымкі — і гэта зноў дзякуючы вам!

Разам з вамі мы закрылі 16 збораў на агульную суму €34 908. Кожнае ахвяраванне — гэта рэальная дапамога тым, хто апынуўся ў складанай сітуацыі і мае патрэбу ў падтрымцы.

Фонд працягнуў дапамагаць палітвязням: за месяц паступіла 21 заяўка на дапамогу на суму €21 000. Гэтыя сродкі сталі важнай падтрымкай для людзей, якіх рэжым спрабуе пазбавіць за ўсё.

У кастрычніку каманда BYSOL таксама атрымала 16 заявак на эвакуацыю, наша служба эвакуацыі дапамагае людзям тэрмінова выехаць, дае рэкамендацыі па выездзе. У гэтым месяцы мы правялі 5 такіх эвакуацый.

Гарачая лінія фонду правяла 172 кансультацыі. Часта гэта пытанні, звязаныя з бяспекай у Беларусі, а таксама з жыццём пасля выезду ў іншую краіну.

За кожнай лічбай — чалавечы лёс і гісторыя надзеі. Дзякуй, што застаяцеся побач і дапамагаеце BYSOL несці дапамогу, веру і свабоду тым, хто змагаецца за жыццё і за Беларусь.

BYSOL у лічбах:

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе