
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

У траўні дзякуючы вашай падтрымцы дапамогу атрымалі дзясяткі людзей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.
За месяц на платформе BYSOL былі паспяхова закрытыя 9 персанальных збораў на агульную суму 27 828 еўра. Адначасова мы атрымалі яшчэ 13 новых заявак на дапамогу.
Падтрымка палітвязняў застаецца адным з ключавых напрамкаў нашай працы. У маі мы апрацавалі 30 заявак і выплацілі 30 000 еўра тым, хто меў патрэбу ў падтрымцы.
Каманда эвакуацыі правяла 12 кансультацый і дапамагла арганізаваць 5 выездаў, у тым ліку 4 складаныя выпадкі, якія патрабавалі асаблівага суправаджэння і каардынацыі.
На «Гарачай лініі» BYSOL было праведзена 147 кансультацый.
За кожнай лічбай у гэтай статыстыцы стаяць канкрэтныя людзі, якія атрымалі падтрымку ў момант, калі яна была асабліва патрэбная. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто падтрымлівае BYSOL. Менавіта вашыя ахвяраванні дазваляюць нам аператыўна рэагаваць на новыя запыты і заставацца побач з тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе сёння.