
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

У жніўні мы атрымалі 23 заяўкі на зборы, апублікавалі 15 і сабралі з вашай дапамогай 13 — разам на €34 349. Яшчэ €23 000 накіравалі 23 палітычным зняволеным.
За месяц дапамаглі з 6 выездамі з Беларусі: 2 звычайнымі і 4 складанымі, правялі 2 кансультацыі па эвакуацыі. На гарачую лінію звярнуліся 171 раз — столькі кансультацый нашы спецыялісты правялі ў жніўні.
За кожнай лічбай канкрэтны чалавек і канкрэтная сітуацыя. Дзякуй усім, хто дапамагае нам працягваць гэтую працу. У жніўні мы зноў змаглі быць там, дзе дапамога была патрэбная найбольш.