Справаздача пра работу BYSOL лістападзе



Лістапад стаў месяцам, калі мы працягнулі падтрымку людзей, якія апынуліся ва ўразлівай сітуацыі. Дзякуючы сумесным намаганням мы змаглі аказаць дапамогу тым, хто ў ёй сапраўды мае патрэбу.

На працягу месяца было зачынена 14 збораў на агульную суму € 30 382. Гэтыя сродкі падтрымалі людзей, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі і рызыкамі.

Фонд працягнуў дапамагаць палітвязням. У лістападзе паступіла 4 заяўкі на агульную суму €4 000.

Служба эвакуацыі арганізавала 8 выездаў. Мы дапамаглі людзям бяспечна пакінуць Беларусь.

Гарачая лінія BYSOL правяла 156 кансультацый. Гэта звароты, звязаныя з бяспекай, выездамі з Беларусі і адаптацыяй за мяжой. Дзякуем усім, хто застаецца побач і падтрымлівае нашу працу!

Кожная лічба ў справаздачы — гэта чыясьці гісторыя, і ваша дапамога робіць гэтыя гісторыі святлейшымі!

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе