
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Запрашаем прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў і актывістаў прыняць удзел у адукацыйных івентах, прысвечаных супрацьдзеянню сексуалізаванаму харасменту і дыскрымінацыі.
15 снежня, 18:00 па Варшаве / 19:00 па Вільнюсу, анлайн
Міфы і факты пра харасмент
Пагаворым пра антыхарасмент-палітыкі, абмяркуем рэальныя кейсы харасменту і іх наступствы, а таксама прааналізуем даследаванні пра наступствы харасменту. Бонус: можна будзе прайсці ананімны тэст, каб зразумець, наколькі вы разбіраецеся ў тэме. Дыскусію вядзе Алена Агарэлышава, гендарная даследчыца, магістарка сацыялогіі
18 снежня, 18:00 па Варшаве / 19:00 па Вільнюсу, анлайн
Як супрацьстаяць харасмунту? Агляд інструментаў
Сустрэча прысвечаная таму, як зрабіць арганізацыю ці ініцыятыву бяспечнай для каманды і бенефіцыяраў, і разгледзім канкрэтныя метады працы.
Публічная дыскусія
Мадэраваная дыскусія на пляцоўцы Euroradio.fm з удзелам гендарных экспертак і прадстаўнікоў BYSOL – адказы на самыя гарачыя і папулярныя пытанні.
23 снежня, 14:00 па Варшаве / 15:00 па Вільні
Месца: студыя Euroradio у Варшаве
Мадэратар: Сяргей Падсасонны
Спікеры: Наста Базар, Зміцер Ягораў, Тарас Тарналіцкі
Навошта мы ладзім гэтую серыю падзей?
Каб дапамагчы беларускім арганізацыям і актывістам лепш разумець, што такое харасмент, як яго своечасова заўважыць і перадухіліць. Мы падзелімся лосведам BYSOL аб тым, як працаваць са складанымі сітуацыямі ўнутры каманды, з партнёрамі і грамадствам.