
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Снежань традыцыйна стаў месяцам падвядзення вынікаў і падвышанай нагрузкі. Напрыканцы года патрэба ў падтрымцы не змяншаецца, і дзякуючы вам мы здолелі працягнуць дапамогу тым, хто апынуўся ва ўразлівай сітуацыі
У снежні былі закрытыя 18 персанальных збораў, а таксама экстраны збор для групы палітвязняў. Агульная сума рэкордная — € 300 156!
Служба эвакуацыі атрымала 21 заяўку. Цягам месяца было арганізавана 8 выездаў, дзякуючы якім людзі змаглі пакінуць Беларусь.
Фонд працягнуў сістэмную падтрымку палітвязняў. У снежні паступіла 69 заявак на дапамогу, выплаты склалі €122 000.
Асобным важным напрамкам стала Калядная дзіцячая акцыя: 266 дзяцей атрымаюць падарункі дзякуючы вашай салідарнасці! Агульная сума падтрымкі склала €27 400.
Гарачая лінія BYSOL правяла 156 кансультацый. Гэта звароты, звязаныя з бяспекай, экстранымі сітуацыямі, выездам і адаптацыяй за мяжой.
Сапсіба ўсім, хто ўдзельнічаў у снежаньскай эстафеце салідарнасці!