Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.
Дзякуючы вам мы эвакуіравалі 21 чалавека (8 сем'яў) з Беларусі, якім пагражала палітычна матываванае заключэнне! Вы выратавалі людзей ад катаванняў.
Дзякуючы вам мы выплацілі 156 000 еўра на базавыя і тэрміновыя патрэбы пацярпелым ад рэпрэсій людзям (у асноўным дапамога ў пераездзе і медыцынская дапамога)! Вы стварылі людзям падушку бяспекі.
Дзякуючы вам 26 вызваленых беларусаў атрымалі фіксаваныя разавыя выплаты сукупна ў 7 800 еўра! Вы падтрымалі фінансава людзей!
Дзякуючы вам 21 палітвязень атрымаў выплату на тое, што ім неабходна, сукупна ў памеры 10 600 эўра! Вы падтрымалі фінансава людзей у вельмі ўразлівым становішчы!
Дзякуючы вам мы закрылі праграму міні-грантынгу 11 грамадзянскіх ініцыятываў на агульную суму 40280 еўра! Вы падтрымалі актыўнасць супраціву несправядлівасці, якая да гэтага часу адбываецца ў Беларусі.
Дзякуючы вам мы прынялі і апрацавалі 156 заявак на кансультацыі па бяспечным выездзе і бягучай небяспецы ў Беларусі, 51 адзін чалавек у выніку пакінуў Беларусь, маючы дакладны план і кіраўніцтва. Вы дапамаглі праінфармаваць людзей у найважнейшы для іх момант.
Дзякуючы вам мы прынялі і апрацавалі 1200 заявак ад беларусаў на гарачую лінію BYSOL! Вы дазволілі сумневы і ўзмацнілі пазіцыі гэтых людзей, якія былі разгубленыя і не ведалі як ім паступіць.
Дзякуючы вам мы купілі і перадалі: эвакуацыйны рэанімабіль, 10 радыёстанцый, 35 камплектаў формы для медыкаў, 16 антыцеплавізійных маскхалатаў змагаючымся супраць Расіі беларусам ва Украіне. Вы падтрымалі будучую перамогу Украіны над агрэсарам.
Дзякуючы вам мы сабралі больш за 4 800 еўра на пахаванне загінулага ў калоніі палітычнага зняволенага Мікалая Клімовіча! Вы зрабілі гэты свет крыху справядлівей.
Дзякуючы вам мы разам з партнёрамі аплацім суму, неабходную для замены сустава былога палітвязня Рамана Гансалеса! Вы дапамаглі чалавеку захаваць здароўе.
Дзякуем вам! Мы працягваем нашую працу і просім падтрымаць нас.