Мы аб'яўляем праграму з мэтай падтрымкі праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне.
Хто можа ўдзельнічаць? Ініцыятывы, суполкі, актывісты ўнутры Беларусі і за яе межамі.
Якая сума падтрымкі? Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку 10 праектам на агульную суму 50.000 €.
Як будуць размеркаваны гэтыя сродкі?
- Мікра-грант: 5 праектаў з бюджэтам ад 1000 да 3000 эўра. Дапамога на пакрыццё выдаткаў, звязаных з бягучай дзейнасцю па праекце. Дапускаецца магчымасць са-фінансавання (калі ваш праект ужо падтрыманы). Выключана пакрыццё ганарараў выканаўцам.
- Міні-грант: 5 праектаў з бюджэтам ад 3000 да 7000 эўра. Самастойныя праекты з магчымасцю пакрыцця ганарараў выканаўцам да 30% ад заяўленага бюджэту.
Што можа быць падтрымана?
- Адукацыйныя праекты (курсы, трэнінгі, воркшопы) для суполак і актывістаў.
- Медыя-праекты, накіраваныя на інфармаванне і ўцягванне мэтавых груп у сацыяльна-палітычныя праблемы Беларусі.
- Праекты, звязаныя з дапамогай палітвязняў і іх сем'ям, а таксама тым, хто быў вызвалены са зняволення.
- Праекты, накіраваныя на развіццё дэмакратычных прынцыпаў і вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем унутры Беларусі.
- Праекты, накіраваныя на падтрымку сацыяльна-уразлівых груп насельніцтва Беларусі, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
- Падтрымка валанцёрскіх ініцыятываў, якія дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі праекта:
- Адпаведнасць часовым рамкам рэалізацыі: працягласць праекту складае ад 2 да 6 месяцаў.
- Сфармулявана канкрэтная мэта, дакладна вызначаны мэтавыя групы і стратэгія дасягнення мэт. Абазначаны асноўныя задачы і вымерныя дасягальныя вынікі.
- Адпаведнасць тэматыкам, пералічаным вышэй.
- Вылучана мэтавая аўдыторыя і яе меркаваны ахоп.
- Бяспека: заяўнік дэманструе разуменне пратаколаў бяспекі і крытычна ацэньвае рызыкі, звязаныя з рэалізацыяй праекту.
Тэрміны падачы і разгляду заявак:
Заяўкі прымаюцца з 14 ліпеня 2023 года да 14 жніўня 2023 года. Тэрмін разгляду заявак і абвяшчэнне вынікаў заяўнікам: да 31 жніўня 2023 года.
Падрабязную інфармацыю аб праграме грантавай падтрымкі, умовах і дэдлайнах вы можаце знайсці тут — https://initiatives.bysol.org. Для падачы заяўкі на падтрымку праекту запоўніце форму.
Калі ў вас з'явіліся пытанні па запаўненні заяўкі або вам патрэбна дапамога — напішыце ў наш тг-акаўнт: @bysol_help.