
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Калі вы жывяце ў Польшчы або Літве, такая дапамога для вас літаральна нічога не каштуе. Вы можаце ахвяраваць частку выплачаных вамі падаткаў на дзейнасць BYSOL. У мінулыя гады такая падтрымка вельмі дапамагла нам!
Мы падрыхтавалі дзве інструкцыі пра тое, як адлічыць 1,5% і 1,2% адпаведна, калі вы жывяце ў Польшчы ці Літве.
У 2025 годзе мы ўпершыню збіралі ахвяраванні такім чынам у Польшчы і ўдзячныя ўсім, хто адгукнуўся! У выніку, у Польшчы мы сабралі крыху больш за 50 тысяч злотых!
У Літве мы прымаем адлічэнні з падатковых дэкларацый не першы год. У 2025 годзе сума ахвяраванняў склала амаль 10 тысяч еўра!
Усе сабраныя сродкі былі накіраваныя на забеспячэнне статутнай дзейнасці, прасцей кажучы — на тое, каб Фонд працаваў. BYSOL сёння — гэта персанальныя зборы для пацярпелых ад рэпрэсій, праца каманды эвакуацыі, бясплатная гарачая лінія. Таксама мы арганізуем аднаразовую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій, зборы для дзяцей палітвязняў, падтрымліваем грамадскія ініцыятывы.
Мы ўдзячныя вам за тое, што падтрымліваеце нашу дзейнасць!
Карысныя спасылкі:
BYSOL