
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

За 15 дзён мы сабралі амаль 104 тысячы еўра. Гэта 2032 данаты! BYSOL ужо распачаў першыя выплаты: на сёння мы маем 21 пацверджаную заяўку, дапамогу ўжо атрымалі 18 чалавек.
Сабраная сума не дасягнула мэты — але гэта не значыць, што хтосьці з 250 вызваленых застанецца без дапамогі. У межах праграмы падтрымкі BYSOL кожны былы палітзняволены мае магчымасць атрымаць па €1000 — гэта важная дапамога пасля вызвалення.
Як будзе працаваць экстранны збор і выплачвацца дапамога?
Дзякуй усім, хто ўжо дапамог, і тым, хто яшчэ можа далучыцца. Кожны ўнёсак важны!