
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

BYSOL запрашае Content & Community Manager у каманду камунікацый і фандрайзінгу. Асноўная праца – весці сацсеткі фонду, у тым ліку перапакоўваць зборы пад розныя пляцоўкі, рабіць да іх графіку і адказваць падпісчыкам у каментарах і асабістых паведамленнях. Нам патрэбны чалавек, які піша проста і не баіцца жывых зносін з аўдыторыяй. Важна, каб вам былі блізкія салідарнасць, узаемадапамога і місія BYSOL.
Абавязкі:
штодзённае вядзенне сацсетак BYSOL;
перапакоўка збораў і навін фонду пад фармат кожнай пляцоўкі;
графіка да публікацый: карткі збораў, вокладкі, сторыс, каруселі;
сторыс, апытанні і іншыя інтэрактыўныя фарматы;
адказы ў каментарах і асабістых паведамленнях, перанакіраванне на гарачую лінію і профільныя службы;
праца паводле кантэнт-плана і ўдзел у яго стварэнні;
маніторынг рэакцыі аўдыторыі і згадак пра BYSOL.
Патрабаванні:
досвед вядзення сацсетак;
умееце коратка і проста падаць адзін тэкст для розных пляцовак;
робіце графіку ў Figma / Canva / Adobe;
беларуская і руская мовы;
уменне карыстацца інструментамі AI;
камунікабельнасць і ўменне працаваць у камандзе.
Будзе плюсам:
мантаж кароткіх відэа;
гатоўнасць працаваць публічна (напрыклад, удзел у івэнтах, у запісе ролікаў);
досвед / веды ў галіне маркетынгу.
Індыкатары:
уцягнутасць (ER) і доля публікацый без рэакцыі;
хуткасць і якасць адказаў карыстальнікам;
выкананне кантэнт-плана;
пераходы на старонкі збораў з сацсетак (па UTM).
Умовы:
Аддаленая праца, памер заробку вызначаецца па выніках сумоўя і адбору, на падставе ацэнкі вашага досведу і ўменняў.
Як адгукнуцца:
Дашліце на адрас [email protected] сваё CV і прыклады прац, якімі вы ганарыцеся; будзем радыя кароткаму суправаджальнаму лісту. Заяўкі прымаюцца да 6 снежня.
Як будзе праходзіць рэкрутацыя:
Да 13 снежня вы атрымаеце адказ на сваю заяўку незалежна ад выніку разгляду. Кандыдатам і кандыдаткам, якія пройдуць гэты этап, будзе прапанавана выканаць творчае тэставае заданне, пасля якога вы атрымаеце фідбэк. Тыя, хто пройдзе і гэты этап, будуць запрошаныя на анлайн-сумоўе з кіраўніцтвам арганізацыі і кірунку, па выніках якога будзе прынятае рашэнне пра запрашэнне да супрацоўніцтва.