
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Мы выплацілі дапамогу 120 заяўнікам з ліку тых, каго вызвалілі ў снежні 2025 года. Дзякуючы экстранаму збору ўдалося сабраць больш за 250 тысяч еўра.
На першым этапе кожнаму заяўніку была выплачаная сума ў памеры 2000 еўра. Рэшта — 15 960 еўра — была раўнамерна размеркаваная паміж усімі 120 заяўнікамі. Такім чынам, зараз кожнаму ўдзельніку праграмы ажыццяўляецца дадатковая выплата ў памеры 133 еўра.
Дзякуем усім, хто далучыўся да збору!