Ліпень у лічбах: як мы дапамагалі разам з вамі



Сябры, дзялімся вынікамі працы фонда BYSOL за ліпень. Гэты месяц выдаўся вельмі актыўным, і за кожным дасягненнем стаіць ваша падтрымка.

У кірунку збораў мы атрымалі 12 новых заявак і адкрылі 5 збораў. Пры гэтым супольнымі намаганнямі нам удалося паспяхова закрыць адразу 18 збораў на велізарную суму — 251 107 еўра! Большая частка гэтых сродкаў, а менавіта 180 170 еўра, пайшла на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў.

Мы таксама працягвалі дапамагаць тым, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі ўнутры краіны. Па кірунку падтрымкі палітвязняў мы апрацавалі 14 заявок і выплацілі сем'ям 14 000 еўра (агулам). Наша каманда эвакуацыі дапамагла выехаць у бяспеку 8 людзям, а таксама правяла 13 кансультацый. Паралельна без прыпынку працавала наша гарачая лінія. За месяц аператары правялі 162 кансультацыі.

Дзякуй, што побач і дапамагаеце. Кожны ваш данат ратуе чыёсьці жыццё!

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе