
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.
У панядзелак, 29 верасня, Андрэй Стрыжак паведаміў камандзе BYSOL, што пакідае арганізацыю, нягледзячы на ранейшае рашэнне Дырэктарату пра 6-месячны тэрмін супрацы ў якасці кансультанта. 30 верасня ён падпіша дакументы аб перадачы заснавальніцтва.
Таксама арганізацыю чакаюць структурныя змены.
Большая частка складу цяперашняга Дырэктарату раней абвясціла, што неўзабаве пакіне Фонд. У камандзе ўжо створана Працоўная група, якая ініцыюе змены ў Статут і выпрацуе новы алгарытм абрання органу кіравання.
Чальцы арганізацыі, якія раней агучвалі свой намер пакінуць арганізацыю, атрымалі просьбу знайсці магчымасць перагледзець рашэнне ў сувязі з новымі абставінамі.
Мы робім усё магчымае, каб гэтыя перамены не ўплывалі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій і каб BYSOL заставаўся моцнай і эфектыўнай арганізацыяй.