
Агульны збор
BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

У верасні BYSOL закрыў 9 збораў на агульную суму 21 106 еўра. Яшчэ 38 палітвязняў атрымалі фінансавую дапамогу. Агульная сума выплат склала 38 000 еўра.
У верасні мы дапамаглі з двума выездамі з Беларусі — адным звычайным і адным складаным. Акрамя таго, нашы спецыялісты правялі 9 кансультацый па пытаннях эвакуацыі. На гарачую лінію BYSOL паступіла 135 запытаў, па якіх мы правялі кансультацыі.
Дзякуй усім, хто ахвяруе, распаўсюджвае нашы зборы і дапамагае нам заставацца побач з тымі, каму цяпер асабліва цяжка.