Справаздача аб экстраным зборы для вызваленых 11 верасня



11 верасня стала вядома пра вызваленне 52 вязняў і іх прымусовы вываз з краіны. Многія — зусім без дакументаў, усе — без сродкаў да існавання. Тады BYSOL абвясціў экстраны збор з мэтай сабраць 50 тыс. еўра. Аднак разам мы сабралі больш за 111 тысяч.

Колькі чалавек атрымалі дапамогу?

Частка вязняў, найчасцей з небеларускім грамадзянствам, не звярталіся па выплаты або адмаўляліся ад іх. У выніку BYSOL атрымаў 37 заявак на выплату дапамогі ад палітвязняў з ліку вызваленых 11 верасня 2025 года. Адпаведна, сродкі, сабраныя падчас экстранага збору, размеркаваліся паміж 37 чалавекамі.

Колькі грошай было выплачана?

Для збору сродкаў мы выкарыстоўваем сістэму Stripe, якая спаганяе камісію каля 3%. Акрамя таго, частка палітвязняў не магла прадаставіць рахункі для выплаты, таму яны атрымалі дапамогу наяўнымі, за зняцце якіх банк таксама спаганяе камісію. Пасля гэтых адлічэнняў да выплаты засталося 107 850 еўра. З гэтай сумы 960 еўра было выдаткавана на аплату падачы дакументаў у органы міграцыі.

Разумеючы, што патрэбы вызваленых з’яўляюцца экстранымі, мы не сталі чакаць паступлення ўсіх заявак на дапамогу і пачалі выплачваць сродкі па меры паступлення і верифікацыі заявак. Памер гэтай выплаты склаў 2 078 еўра для кожнага з 37 чалавек.

Пасля завяршэння працэсу збору заявак і выплат у фондзе засталося 29 822 еўра з экстранага збору. Гэтыя сродкі мы падзялілі пароўну паміж 37 палітвязнямі і ажыццявілі выплаты ў памеры 806 еўра на чалавека. 34 з іх ужо атрымалі гэтыя выплаты, ад яшчэ трох чалавек мы чакаем інфармацыю пра банкаўскі рахунак для пераводу.

Мы ўдзячныя ўсім, хто далучыўся да экстранага збору. Дзякуючы вашай падтрымцы дапамога прыйшла менавіта ў той момант, калі яна была найбольш патрэбная.

Каманда BYSOL

Агульны збор

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

Дапамагчы камандзе