
Сябры, мы звяртаемся да вас з важнай просьбай. Падтрымайце каманду BYSOL — тых, хто штодня дапамагае беларусам перажыць самыя складаныя моманты.

Сябры, мы звяртаемся да вас з важнай просьбай. Падтрымайце каманду BYSOL — тых, хто штодня дапамагае беларусам перажыць самыя складаныя моманты.

BYSOL падтрымлівае вызваленых палітвязняў і іх сем'і, людзей, вымушаных пакінуць краіну, беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ініцыятывы, якія дапамагаюць беларусам змагацца з беззаконнем у краіне.

BYSOL абвяшчае збор для экіпіроўкі атрадаў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць разам з украінцамі супраць нашых агульных ворагаў — Пуціна і Лукашэнкі. Беларусы ў складзе батальёнаў тэрытарыяльнай абароны атрымалі зброю і боепрыпасы, але ёсць сур'ёзны недахоп спецыяльнага рыштунку, абароны і тактычнай медыцыны.

Кірунак па падтрымцы былых зняволеных па палітычных матывах, якія адсядзелі ў турмах за свае перакананні.

Мы дапамагаем сем'ям хутка выехаць за межы Рэспублікі Беларусь. Выехаць ва ўмовах прамога палявання і пагрозы свабодзе, жыццю і здароўю чалавека.

У Беларусі больш за 1000 людзей трапілі ў турмы, бо не захацелі закрыць вочы на страшныя ўчынкі ўладаў. Дапамога патрэбна не толькі ім, але і іх сем'ям.

Мы аб'яўляем тэрміновы збор на выплату для ветэранаў і заклікаем усіх далучыцца да акцыі падтрымкі ветэранаў – удзельнікаў сусветнай вайны. Іх засталося ўсяго 3337 і ў нашых сілах прынесці даніну павагі.
.png)
Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня, ён прысвечаны абароне правоў дзяцей. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіця.

Мы адкрываем традыцыйны збор у падтрымку дзяцей палітвязняў. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія прама цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.

Мы – група ЛГБТК+ актывіст_ок з Беларусі. Вольныя рэпрэсіі, ціск КДБ, крымінальныя справы, затрыманні і «экстрэмісцкія» артыкулы закранулі і нас. Многія страцілі жыллё, працу, доступ да адукацыі і медыцынскай дапамогі. Мы знаходзімся ў розных краінах, у розных сітуацыях, але ў аб'яднаннях агульным вопытам уразлівасці і барацьбы за бяспеку, а таксама жаданнем працягваць сваю працу. Нам патрэбна дапамога

10 беларускіх сем'яў, якіх падзяліла турма. 10 жанчын, якія працягваюць змагацца.

У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем'і вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя паадрункі родным.

Гэтыя дзеці маглі б ісці першага верасня ў школу з букетам восеньскіх астраў, ганарліва трымаючы бацьку за руку...

Нашая задача ў тым, каб забяспечыць людзей невялікай сумай грошай адразу, як толькі яны выйдуць на волю. У рамках гэтага праекта, мы прапануем нашу дапамогу 30 беларусам, якія вызваліліся!

Сябры, Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» абʼяўляе пра адкрыццё традыцыйнага збору для дзяцей палітвязняў «ЗБЯРОМ ДЗІЦЯ Ў ШКОЛУ». Сёлета акцыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту.

У Беларусі саджаюць у турму за карыстанне Telegram і кантакты з незалежнымі медыямі. Давайце дапаможам самым сумленным і адважным з нас — тым, хто пацярпеў за праўду.

Не кожнаму лёгка абраць паміж дабрабытам і чыстым сумленнем. Давайце падтрымаем беларусаў, якія страцілі працу, выбраўшы актыўную грамадзянскую пазіцыю супраць бесчалавечнага рэжыму.

Падтрымайце вызваленых палітзняволеных! Ім вельмі патрэбна дапамога пасля доўгай няволі.

Пасля апытанняў сем'яў палітвязняў высветлілася, што ў многіх дзяцей палітвязняў яшчэ не здарылася лета. У многіх хапае фінансавых магчымасцей толькі для таго, каб закрыць мінімальныя базавыя патрэбы.

У Беларусі ўсё яшчэ ёсць вялізная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё побытавых выдаткаў.

Стартуе акцыя «Збяром у сад і школу дзяцей палітвязняў!» Для любой беларускай сям'і сабраць дзяцей у школу ці ў сад – гэта матэрыяльна цяжкая задача. А для сем'яў палітвязняў яна становіцца яшчэ цяжэйшай. Кожны ваш унёсак можа зрабіць жыццё дзяцей, у сем'ях якіх ёсць палітвязні, крыху лягчэйшым і больш радасным.

На волю выйшлі новыя палітвязні. Гэтых людзей прымусова дэпартуюць з краіны, і ім патрэбная дапамога.

Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

«Пазбаўленне волі стане для мяне смяротным прысудам», — гэта словы адной з беларускіх пенсіянерак у зале суда. «Лепш бы забілі мяне ў глухім лесе», — перадаюць сваякі змест ліста іншай пенсіянеркі з СІЗА.

Падорым навагодні цуд дзецям, чые бацькі знаходзяцца ў зняволенні па палітычных матывах. Ваш удзел прынясе ім радасць, цеплыню і веру ў лепшае.

Рэжым прапануе ўзяць спецыяльныя крэдыты з ільготнымі працэнтамі, каб сабраць дзяцей да школы, купіць ім вопратку, але з умовамі «купляйце беларускае». Такая рэальная падтрымка дзяцей рэжымам.

Шмат у якіх палітвязняў, якія ўжо выйшлі на волю, як і ў тых, хто ў турме — ёсць маленькія дзеці. Замест радасці, ў іх жыцці ўвайшла палітыка, яна крадзе іх дзяцінства.

Унікальныя беларускія двары — феномен пратэстаў. Маленькія суполкі аб'ядноўваюць людзей па ўсёй краіне ў іх барацьбе супраць дыктатуры. Яны дапамагаюць беларусам адкрыта выказваць свой пратэст, а мы мусім дапамагчы ім працягваць сваю барацьбу.

Адразу пасля вызвалення многія былыя палітвязні застаюцца без працы і сродкаў на існаванне, шмат у каго з іх ёсць дзеці. Мы падтрымаем 30 былых палітвязняў з дзецьмі невялікай сумай грошай, якая зможа пакрыць некаторыя дзіцячыя выдаткі.

У перыяд са жніўня па снежань мы фінансава падтрымалі больш за 1300 звольненых на суму амаль 2 млн. еўра. Чатыры месяцы мы былі «пажарнай камандай», аператыўна і кропкава дапамагаючы звольненым і рэлакантам. А ў снежні мы перафарматавалі падтрымку звольненых на дапамогу ў працаўладкаванні і перанавучанні.

Цяжкасці для палітвязняў не сканчаюцца на парозе турэмнай камеры. Пасля вяртання дадому яны сутыкаюцца з жорсткай рэальнасцю непрыняцця дзяржавай. Мы запускаем збор на перанавучанне 15 былых палітвязняў.

Дарослы свет паспеў прычыніць гэтым дзецям нямала зла: закласці трывогу, адабраць звыклы клопат, прымусіць перажываць расстанне з самымі роднымі людзьмі. Гэта тое, з чым не павінна сутыкацца аніводнае дзіця ў свеце. Менавіта мы з вамі можам прадэманстраваць, што свет дарослых бывае не толькі жорсткі.

8 сакавіка — гэта дзень зусім не пра кветкі ці пра «ўпрыгожванне калектыву». Гэты дзень прысвечаны вялізнаму ўнёску жанчын у сацыяльную, палітычную і эканамічную сферы жыцця.

Мы сабралі 32 сям'і, якія ні разу не атрымлівалі дапамогу, і для якіх фінансавы разрыў стаў ужо непад'ёмным, яны знаходзяцца ўжо зусім у гаротным становішчы.

Мы стварылі дабрачынную кампанію, каб дапамагчы былым палітвязням аднавіць іх здароўе пасля знаходжання ў нечалавечых умовах беларускіх турмаў і прымальнікаў. Іх ментальны і фізічны стан моцна пацярпелі, і цяпер людзі маюць патрэбу ў падтрымцы, каб паправіць сваё здароўе.

Шмат у каго з палітвязняў ёсць маленькія дзеці. Яны нічога не ведаюць пра палітыку, але дакладна ведаюць, што хочуць сустрэць сямейнае свята са сваімі дарагімі татамі і мамамі. Свабода аднаго з бацькоў стала б для іх самым лепшым падарункам, бо сям'я — гэта святое, і для яе сабрацца за калядным сталом усім разам неацэнна.