Атрымалі выплаты:
У Беларусі ўсё яшчэ ёсць вялізная колькасць палітычных зняволеных і былых палітвязняў, у многіх з якіх ёсць дзеці. Ці варта казаць, што сродкаў, якія можа здабыць адзін з бацькоў, а часам і толькі бабулі ці дзядулі, ледзь хапае на пакрыццё побытавых выдаткаў.
Мы хочам падарыць дзецям, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.
Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы:
- Экскурсіі, вандроўкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
- Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
- Спартыўныя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
- Рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, гульні, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.
На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра.
Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць гэтую форму.
Заяўкі на дапамогу мы прымаем да 13 траўня.
Акцыю ладзяць фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby, дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.