Нашы палітвязні — героі! Давайце сустрэнем вызваленых падтрымкай!

  • Гісторыя

Нашыя палітзняволеныя — героі! Давайце сустрэнем вызваленных падтрымкай!

Людзі, якія пазбыліся волі і знаходзіліся ў турмах за сваю грамадзянскую пазіцыю, не маюць патрэбы ў спагадзе.  Самае галоўнае для толькі вызваленых палітвязняў — падтрымка і салідарнасць!  І ў нашых з вамі сілах ім у гэтым дапамагчы.

Яны не здаліся! Таму разам з нашымі партнёрамі: праваабарончым цэнтрам “Вясна” і ініцыятывай “ByHelp”, мы падтрымліваем былых зняволеных па палітычных матывах.

Нашая задача ў тым, каб забяспечыць людзей невялікай сумай грошай адразу, як толькі яны выйдуць на волю.  У межах гэтага праекта, мы прапануем нашу дапамогу 30 беларусам, якія вызваліліся! Да нас можа звяртацца любы чалавек, які правёў у турме больш за тры месяцы за свае палітычныя перакананні.

Каб атрымаць дапамогу, запоўніце, калі ласка, форму.

Таксама заяўку можна запоўніць на сайтах нашых партнёраў — фонду «Краіна для жыцця» і ініцыятывы Dissidentby.
Калі ў вас будуць якія-небудзь пытанні, то вы можаце пісаць нам у тэлеграме.

Сабрана:
€ 2 626 з 9 000