Тэрміновая дапамога беларускім палітвязням, якія выйшлі на волю

  • Гісторыя

На волю выйшлі новыя палітвязні. Гэтых людзей прымусова дэпартуюць з краіны, і ім патрэбная дапамога.

Толькі што на волю выйшлі новыя палітвязні. Гэта радасная, але і трывожная навіна, якая патрабуе максімальнага ўдзелу.

Пасля доўгіх гадоў турмы людзей прымусова дэпартуюць з роднай краіны. З падарваным здароўем і без сродкаў да існавання. Без нашай з вамі дапамогі гэтым людзям будзе невыносна складана.

Кожны вызвалены атрымае €1000 праз BYSOL са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх пытанняў. Таму мы адкрываем збор на €50000 для дапамогі палітвязням, якія былі выпушчаны. Мы мяркуем, што многія з іх будуць у цяжкім стане і некаторым спатрэбіцца тэрміновая дапамога.

Мы таксама лічым, што гэтая хваля вызваленняў – не апошняя. Мы чакаем, што рэжым будзе і надалей выпускаць людзей, спрабуючы, ў тым ліку, перагрузіць сістэму салідарнасці, якую мы з вамі выбудоўвалі апошнія 5 гадоў. І гэта сур'ёзны выклік для ўсіх нас!

Мы звяртаемся да ўсіх: далучыцеся да нашай агульнай справы і падтрымайце тых, хто прайшоў праз лукашэнкаўскія турмы.

Нашая галоўная сіла – гэта беларуская салідарнасць. Наша мэта – каб кожны, каго рэжым выпусціць з турмы, адчуў, што ў яго ёсць супольнасць, якая яго чакае і гатова падтрымаць.

Працуем далей, абараняем сваіх!
Каманда збораў BYSOL

Сума збору
€50.000

Збор завершаны і цалкам выплачаны

11 верасня 2025 года ў Беларусі ў рамках здзелкі з ЗША з месцаў пазбаўлення волі былі вызваленыя 52 вязні. З іх 38 — грамадзяне Беларусі і 14 — грамадзяне іншых дзяржаў. Мы атрымалі заяўкі ад 37 грамадзян Беларусі, адзін чалавек адмовіўся ад дапамогі. Грамадзяне іншых краін па дапамогу не звярталіся.

Са збору кожнаму з 37 чалавек, якія звярнуліся да нас, было выплачана па 2884 еўра.

Дзякуй за падтрымку!

:
€ 111 423 з 50 000
Збор завершаны. Сабрана: € 111 423 з 50 000