Падорым лета дзецям палітвязняў!

  • Гісторыя

Ужо атрымалі выплаты:

*На 4 жніўня 2022


Пачынаецца ліпень, а ў многіх дзяцей палітвязняў яшчэ не адбылося лета. Гэта высветлілася пасля апытанняў сем'яў палітвязняў. У многіх хапае фінансавых магчымасцей толькі для таго, каб закрыць мінімальныя базавыя патрэбы.

Мы хочам нагадаць аб становішчы палітвязняў у Беларусі і падтрымаць іх сем'і.

Ваша дапамога пойдзе на летнюю праграму для дзяцей палітвязняў:

  • адукацыйныя праграмы, шахматы, маляванне;
  • спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
  • спартовы рыштунак і рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі бегавыя, гульні, самакат, веласіпед, ролікі, пэндзлі, ватман;
  • экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 200 еўра.

* у выпадку, калі сабраная сума перавысіць заяўленую, мы перавядзем звыш-фінансаванне на збор, прызначаны для таго, каб сабраць дзяцей палітвязняў у школу. Гэты збор з'явіцца на платформе ў бліжэйшы час.

:
€ 24 690
Збор завершаны. Сабрана: € 24 690