Падтрымка звольненых

  • Гісторыя

У салідарнасці няма межаў. І мы верым, што менавіта нашая салідарнасць і ўзаемападтрымка стануць асновай Новай Беларусі.

У снежні мы паведамілі аб тым, што BYSOL мяняе праграму падтрымкі звольненых. Фінансавыя выплаты — гэта кароткатэрміновы інструмент аказання дапамогі. Мы выйшлі на «доўгую дыстанцыю», а значыць ёсць неабходна аказваць звольненым доўгатэрміновую і стратэгічную падтрымку. Цяпер тым, хто страціў працу па палітычных прычынах, мы падбіраем праграму перанавучання і садзейнічаем у пошуку новага месца працы.

Мы загадзя паведамілі дату, калі змены набудуць моц і абяцалі, што ўсе, хто пакіне заяўку да 19 снежня, атрымаюць свае выплаты ў поўным аб'ёме. У апошнія дні праграмы мы атрымалі вялікую колькасць заявак, многія з якіх былі паспяхова верыфікаваны. На жаль, сума грошай, якая неабходна для выплаты дапамогі, перавысіла сабраную раней суму.

У дадзены момант нам трэба сабраць 78 400 еўра, улічваючы камісію, каб дапамагчы яшчэ 52 беларусам, якія былі звольненыя па палітычных прычынах.

:
€ 39 492
Збор завершаны. Сабрана: € 39 492