Падтрымка 32 сем'яў палітвязняў, якія маюць вострую патрэбу ў дапамозе

  • Гісторыя

Падтрымана:


«Спачатку я адмаўлялася ад дапамогі, было няёмка, думала, камусьці больш патрэбна, да таго ж у нас яшчэ былі нейкія зберажэнні. Цяпер яны скончыліся…» — большасць сем'яў, якія ні разу не атрымлівалі дапамогу, як сем'і вязняў сумлення кіраваліся падобнымі прычынамі.

Мы даведаліся пра іх бядотнае становішча толькі нядаўна, калі стэлефаноўваліся з сем'ямі рэпрэсаваных, каб высветліць, чаму яны не падаюць заяўкі на ўдзел у акцыі «Лета — дзецям…». Дзякуючы давернай размове, вымалявалася карціна рэальнасці жыцця гэтых людзей.

Фінансавы цяжар лёг на плечы сем'яў, якія ў большасці не толькі пазбавіліся асноўнага карміцеля, але яшчэ атрымалі дадатковыя артыкулы выдаткаў на аплату адвакатаў, перадачы ў месцы пазбаўлення волі і рэгулярныя дарожныя выдаткі на паездкі туды. Кошты растуць, а абавязацельствы па аплаце жылля, арэнды, крэдытаў нікуды не падзеліся.

Дзеці ведаюць, што іх родныя не злачынцы, а героі, якія расплачваюцца за сваю мужнасць і смеласць у жаданні лепшага для сваёй краіны, для роднай Беларусі. Але яны застаюцца дзецьмі. Ім не хочацца вылучацца сярод аднакласнікаў старым адзеннем, а хочацца такіх жа забаў і прысмакаў, як у іншых. І гэты боль яны нясуць дадому, дзе часта непрасохлыя слёзы бабуль, якія да гэтага часу не могуць змірыцца з тым, што іх законапаслухмяныя, харошыя, добрыя дзеці праводзяць жыццё ў зняволенні. Маці, якія цяпер і за тату, і за маму, самі знаходзяцца пад ціскам, напругай і стрэсам, і жыццё іх становіцца ўсё цяжэй і цяжэй.

Мы сабралі 32 сям'і, якія ні разу не атрымлівалі дапамогу, і для якіх фінансавы разрыў стаў ужо непад'ёмным, яны знаходзяцца ўжо зусім у гаротным становішчы.

Давайце падтрымаем сем'і тых, хто выйшаў на барацьбу з рэжымам, і сваім існаваннем, нават у зняволенні, працягвае гэтую барацьбу. За кожнай з лічбаў «32» стаяць рэальныя, жывыя людзі, якія пражываюць свой боль. Ваша дапамога для іх — гэта не толькі фінансавая падтрымка, але і псіхалагічная, гэта для іх знак:

УСЁ БЫЛО НЕ ДАРМА! І ЯНЫ — НЕ АДНЫ.

Мы рэгулярна будзем даваць справаздачу аб тым, колькі сем'яў ужо атрымалі дапамогу і распавядаць вам пра іх жыццё.

Сума збору: 16000 еўра

Сабрана:
€ 5 855 з 16 000