Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

  • Гісторыя

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня, ён прысвечаны абароне правоў дзяцей. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіця. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем'і з дзецьмі. У многіх сем'ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, DissidentbyAssociation of Belarusians in America i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой. Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі. Мы разам з вамі можам дапамагчы адчуць гэтым сем'ям і дзецям у іх, што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі.

Хто можа стаць удзельнікамі акцыі:

— сем'і палітвязняў, у якіх адзін з бацькоў ці абодва знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на хіміі з накіраваннем ці без)
 — былыя палітвязні, якія ўжо вызваліліся

Сабраныя сродкі пойдуць на:

— экскурсіі, паездкі, падарожжы, дзіцячыя летнікі;
 — адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
 — спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
 — рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.

Калі вы перажываеце за вашу бяспеку, вы можаце запоўніць форму не дасылаючы дакументы. Мы з вамі звяжамся і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 траўня ўключна.
Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму
.

Сабрана:
€ 6 532 з 20 000