Вярнуцца да іншых Ініцыятываў

Дапамога звольненым па палітычных прычынах

Вялікая колькасць беларусаў і беларусак была звольнена з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі. Гэта людзі розных прафесій: работнікі заводаў, будаўнікі і ўрачы, бухгалтары і юрысткі. Многія былі вымушаныя ўцякаць ад пераследу дзейнай улады, пакінуўшы свае працоўныя месцы, дамы і блізкіх.

У перыяд са жніўня па снежань 2020 года мы фінансава падтрымалі больш за 1300 звольненых на суму амаль 2 млн. еўра. Чатыры месяцы мы былі «пажарнай камандай», аператыўна і кропкава дапамагаючы звольненым і рэлакантам. А ў снежні 2020 года мы змянілі фармат падтрымкі звольненых з палітычных матываў. Таму мы перафарматавалі падтрымку звольненых на дапамогу ў перанавучанні.

Быў разлік, што рэжым захаваў кроплю разумнага сэнсу, і маштаб пратэстаў прымусіць яго спыніць тэрор. Але людзей працягваюць звальняць, не лічачыся з наступствамі для эканомікі і грамадства. Мы ўжо атрымалі больш за 500 заявак ад людзей, якія былі звольненыя па палітычных матывах ці самастойна пакінулі свае працоўныя месцы ў знак салідарнасці.

Для чаго неабходна фінансавая падтрымка?

Аплата перанавучання і курсаў, якія дапамогуць асвоіць новую прафесію і павялічыць колькасць самастойных грамадзян новай краіны.

Для многіх, асабліва ў дзяржсектары, «палітычнае» звальненне становіцца чорнай пазнакай. Падтрымайце фінансава прыдатным для вас спосабам пераводу.

Пакуль мы стаім адно за аднаго — нас не зламаць!