Збор дзяцей палітвязняў у школу 2022

  • Гісторыя

ПЯЦЬ ІНІЦЫЯТЫЎ АБ'ЯДНАЛІСЯ, КАБ ПЕРШАГА ВЕРАСНЯ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ СТАЎ СВЯТОЧНЫМ

Рэжым прапануе ўзяць спецыяльныя крэдыты з ільготнымі працэнтамі, каб сабраць дзяцей да школы, купіць ім вопратку, але з умовамі «купляйце беларускае». Такая рэальная падтрымка дзяцей рэжымам.

Для сем'яў палітвязняў недаступныя і гэтыя драбкі, якія рэжым кідае сваім грамадзянам.

Летась для збору на фінансавую падтрымку сем'ям палітвязняў, у якіх ёсць дзеці школьнага ўзросту (1 — 11 класы), аб'ядналіся Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця» і ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby. Збор быў паспяхова завершаны, дзеці падрыхтаваныя да школы.

Сёлета акцыя па зборы дапамогі праходзіць у партнёрстве з пяццю ініцыятывамі дапамогі палітвязням. Бо толькі аб'яднаўшыся, мы можам выстаяць.

Каб атрымаць дапамогу неабходна запоўніць форму па спасылцы.
Заяўкі на дапамогу прымаюцца да 6 жніўня.

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 75 еўра.


Акцыю арганізавалі фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby, Беларускае аб'яднанне RAZAM e.V., Дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.

Сабрана:
€ 13 033 з 13 000