Збор сродкаў для падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў

Прыватныя зборы
- Папулярныя
- Новыя
- Амаль сабрана

Амаль пяць гадоў Леў дамагаўся абароны ў Грузіі, а ў верасні яго проста з міграцыйнай службы выслалі ў Арменію. Праца і аплочанае жыллё засталіся ў Грузіі. Цяпер Леў афармляе дакументы, шукае працу і просіць падтрымаць яго ў першыя месяцы на новым месцы.

Юрыст, які «касіў» ад арміі і працаваў выхавальнікам у дзіцячым садзе, у 2022 годзе сам прыйшоў у пасольства Украіны прасіцца на фронт. Цяпер у разведгрупы Уладзіслава сапсавалися дзве машыны, і да зімы іх трэба адрамантаваць.

Алесь і Таццяна разам 25 гадоў. Іх затрымалі ў адзін дзень, і больш за чатыры гады яны не бачылі адно аднаго, але так і не перасталі кахаць. Цяпер сям'я нарэшце разам у Варшаве і пачынае жыццё з нуля.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.Сёння мы адкрываем няпросты і цалкам ананімны збор. Некалькі тыдняў таму трагічна загінуў сын беларускай актывісткі. Яго смерць была раптоўнай. Цяпер сям’і даводзіцца адначасова перажываць гэтую страту і вырашаць цяжкія пытанні, звязаныя з пахаваннем.

Былы спартсмен-каратыст Дзяніс адбыў чатыры гады калоніі за ўдзел у пратэстах. Уцякаючы ад новых дапытанняў, ён з’ехаў у Польшчу, дзе зараз чакае міжнародную абарону і не мае права афіцыйна працаваць. Дзянісу патрэбная дапамога на арэнду кватэры і ежу, пакуль афармляюцца дакументы.

Таццяна правяла 301 дзень у СІЗА за перадачы палітзняволеным, а потым уцякла з Беларусі, пераплыўшы Нёман. У гэтым годзе ў яе сына знайшлі пухліну, і пакуль яна аплочвала абследаванні, назапасіліся даўгі.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.Жанчына за дапамогу палітзняволеным сама апынулася асуджаная на вялікі тэрмін і штраф. Яна страціла спачатку мужа, потым памёр сын. Пасля страт і турмы яе здароўе зусім пахіснулася, а утрыманні на штраф са сціплага заробку паставілі яе на мяжу галечы.

Дзмітрыя цкавалі і збівалі за тое, што ён гей, а потым супраць волі закрылі ў псіхбальніцы. У ліпені ён уцёк у Польшчу. Дазвол на працу ў яго ўжо ёсць, але выбрацца з лагера для ўцекачоў без дапамогі ён не можа.

Алесь і Таццяна разам 25 гадоў. Іх затрымалі ў адзін дзень, і больш за чатыры гады яны не бачылі адно аднаго, але так і не перасталі кахаць. Цяпер сям'я нарэшце разам у Варшаве і пачынае жыццё з нуля.

Таццяна правяла 301 дзень у СІЗА за перадачы палітзняволеным, а потым уцякла з Беларусі, пераплыўшы Нёман. У гэтым годзе ў яе сына знайшлі пухліну, і пакуль яна аплочвала абследаванні, назапасіліся даўгі.

Юрыст, які «касіў» ад арміі і працаваў выхавальнікам у дзіцячым садзе, у 2022 годзе сам прыйшоў у пасольства Украіны прасіцца на фронт. Цяпер у разведгрупы Уладзіслава сапсавалися дзве машыны, і да зімы іх трэба адрамантаваць.

Артур адседзеў шэсць гадоў за кратамі і з’ехаў у Польшчу, каб не атрымаць новы тэрмін. Пакуль ён чакаў дакументы, на падпрацоўцы моцна пашкодзіў руку. Цяпер яму патрэбная дапамога на жыллё і ежу, пакуль ён лечыцца і чакае дазволу на працу.

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.Сёння мы адкрываем няпросты і цалкам ананімны збор. Некалькі тыдняў таму трагічна загінуў сын беларускай актывісткі. Яго смерць была раптоўнай. Цяпер сям’і даводзіцца адначасова перажываць гэтую страту і вырашаць цяжкія пытанні, звязаныя з пахаваннем.

Экс-палітзняволены пасля турмы вымушана эміграваў у Польшчу, але праз праблемы са здароўем востра мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і працаўладкавання.
Зборы BYSOL

16 верасня 2026 года на волю выйшла 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрывае экстранны збор у іх падтрымку.

Гэта дабрачынны збор у падтрымку для самых малых – дзяцей беларускіх палітзняволеных унутры краіны і за мяжой. У нашых руках – магчымасць рэальна ім дапамагчы.

Мы запускаем збор у падтрымку дзяцей беларускіх палітзняволеных, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх канікул! Штогод гэтая дапамога трапляе дзецям у Беларусь і сем’ям, што былі вымушаныя пакінуць краіну.
Дзякуй ад атрымальнікаў дапамогi
Дзякуй ад атрымальнікаў дапамогi
Ініцыятывы
- Папулярныя
- Новыя

Зміцер і Наста Дашкевіч звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы ў выданні дзвюх кніг, напісаных пасля вызвалення Змітра. Гэтыя кнігі – апісанне таго, як жудаcна ламае жыццё беларускі рэжым, як уся гэтая машына працуе на знішчэнне асобы, а ёй трэба выжыць і вярнуцца дамоў, не згубіўшы сваё каханне. Негледзячы на тое, што кнігі апавядаюць пра турэмныя пакуты, адчай і цемру, галоўны аповед у іх пра веру, любоў і каханне.

На гэты час няма асобных медычных праграм па падтрымцы ветэранаў-дабраахвотнікаў. А кошты на стаматалогію што ў Польшчы, што ў Літве непад’емныя для чалавека без стабільнага даходу. Таму нашая ініцыятыва KUS пачынае важны збор: мы збіраем сродкі на складанае стаматалагічнае лячэнне для 26 беларускіх ветэранаў, якія зараз знаходзяцца ў Літве і Польшчы.

Праект MROJA – гэта ініцыятыва стварэння беларускага экахутара на Падляшшы, месца для адпачынку і сустрэч беларусаў у эміграцыі. Камандзе патрэбна падтрымка на будаўніцтва вялікай альтанкі для тых, хто прыязджае, пакуль ідзе асноўная будоўля, каб беларусы маглі наведаць хутар ужо ў гэтым сезоне.

Праект «Псіхалагічная падтрымка дзяцей з вопытам эміграцыі, уключна для дзяцей з аўтызмам» запушчаны Фондам Zachód Wschód Wsparcie, каб дапамагчы дзецям, якія перажылі вялікія змены, вырасці ўпэўненымі, спакойнымі і шчаслівымі дарослымі.

Мяне завуць Ілля Міронаў, я былы палітзняволены, у 2023 годзе эвакуяваўся у Літву. У Вільні я арганізую канцэрты, творчыя вечары і культурныя падзеі з удзелам беларускіх музыкаў, якія былі вымушаны пакінуць радзіму праз рэпрэсіі.

Алег Дабрыднеў быў у 16 гадоў пазбаўлены волі на тры з паловай гады за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Пасля вызвалення палітычны пераслед у адносінах да Алега працягнуўся, і яму ўдалося з’ехаць. Апынуўшыся за межамі Беларусі, Алег працягвае барацьбу з рэжымам шляхам антыпрапаганды і просіць падтрымаць яго ініцыятыву.

Зміцер і Наста Дашкевіч звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы ў выданні дзвюх кніг, напісаных пасля вызвалення Змітра. Гэтыя кнігі – апісанне таго, як жудаcна ламае жыццё беларускі рэжым, як уся гэтая машына працуе на знішчэнне асобы, а ёй трэба выжыць і вярнуцца дамоў, не згубіўшы сваё каханне. Негледзячы на тое, што кнігі апавядаюць пра турэмныя пакуты, адчай і цемру, галоўны аповед у іх пра веру, любоў і каханне.

Алег Дабрыднеў быў у 16 гадоў пазбаўлены волі на тры з паловай гады за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім». Пасля вызвалення палітычны пераслед у адносінах да Алега працягнуўся, і яму ўдалося з’ехаць. Апынуўшыся за межамі Беларусі, Алег працягвае барацьбу з рэжымам шляхам антыпрапаганды і просіць падтрымаць яго ініцыятыву.

Вітаю, паважанае спадарства! Я – аўтар гістарычнага тэлеграм-канала. Ужо больш за тры гады я прафесійна і сістэмна даследую малавядомыя ды складаныя старонкі нашай мінуўшчыны. Сёння я працую над фундаментальнай працай – кнігай-даследаваннем, прысвечанай сімволіцы беларускіх антысавецкіх фарміраванняў гадоў другой сусветнай вайны.

Праект MROJA – гэта ініцыятыва стварэння беларускага экахутара на Падляшшы, месца для адпачынку і сустрэч беларусаў у эміграцыі. Камандзе патрэбна падтрымка на будаўніцтва вялікай альтанкі для тых, хто прыязджае, пакуль ідзе асноўная будоўля, каб беларусы маглі наведаць хутар ужо ў гэтым сезоне.

На гэты час няма асобных медычных праграм па падтрымцы ветэранаў-дабраахвотнікаў. А кошты на стаматалогію што ў Польшчы, што ў Літве непад’емныя для чалавека без стабільнага даходу. Таму нашая ініцыятыва KUS пачынае важны збор: мы збіраем сродкі на складанае стаматалагічнае лячэнне для 26 беларускіх ветэранаў, якія зараз знаходзяцца ў Літве і Польшчы.

Мяне завуць Ілля Міронаў, я былы палітзняволены, у 2023 годзе эвакуяваўся у Літву. У Вільні я арганізую канцэрты, творчыя вечары і культурныя падзеі з удзелам беларускіх музыкаў, якія былі вымушаны пакінуць радзіму праз рэпрэсіі.
Cтатыстыка
На 1 жніўня 2026 года
- 2722 заяўкі атрымалі дапамогу ў эвакуацыі
- 296 актывістскіх ініцыятываў атрымалі дапамогу
- 1430 індывідуальных збораў размешчана на сайце
- 1361 звольнены падтрыманы
- 40 адзінак транспарту перададзена на дапамогу Ўкраіне
- 1801 палітзняволеных/вызваленых атрымалі дапамогу
- 191 заявак ад добраахвотнікаў і ветэранаў расейска-ўкраінскай вайны падтрымана
- 27755 заявак на гарачай лініі апрацавана

























